26 красавiка 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Морган Фрымэн заклікаў ЗША да лідарства ў барацьбе з Пуціным

7
Актор Морган Фрымэн заклікаў ЗША да лідарства ў барацьбе з Пуціным
МОРГАН ФРЫМЭН
ФОТА: REX/SHUTTERSTOCK

Амерыканцы павінны ў імя будучых пакаленняў абараніць свет ад дыктатара з Крамля.

Амерыканскі актор і кінарэжысёр Морган Фрымэн зняўся ў відэароліку з назвай «Вайна» пад аўтарствам «Амерыканскага некамерцыйнага і беспартыйнага Камітэта для расследавання Расеі», створанага 19 верасня, паведамляе liga.net.

«На нас напалі. Ідзе вайна», - кажа Фрымэн у пачатку відэа.

У сюжэце ён абвінавачвае Расею ў кібератаках на дэмакратычныя дзяржавы, а таксама ў распаўсюдзе прапаганды.

Фрымэн прапануе гледачам уявіць сабе сцэнар фільма, у якім агент савецкай спецслужбы КДБ з мэтай адпомсціць за распад сваёй радзімы наважыў стаць прэзідэнтам.

«Скарыстаўшыся хаосам, ён прабіраецца праз шэрагі постсавецкай Расеі і становіцца прэзідэнтам», - распавядае актор на фоне архіўных кадраў супрацьстаяння натоўпу людзей і атрадаў АМАПу ў постсавецкай Расеі.

Пасля гэтага на відэа з'яўляецца прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, якога Фрымэн называе «заклятым ворагам» ЗША. У сюжэце сказана, што Масква хоча адпомсціць Вашынгтону за развал СССР.

Са слоў актора, грамадзяне ЗША павінны прымусіць свайго лідара Дональда Трампа пагаварыць з Пуціным «проста і сумленна».

«Свабодны свет мае патрэбу ў нашым лідарстве. Цягам 241 года наша дэмакратыя была ўзорным прыкладам для ўсяго свету. Мы абавязаны тым грамадзянам, якія змагаліся і паміралі, каб абараніць гэтую вялікую нацыю і выратаваць дэмакратыю. Мы абавязаныя перад будучым пакаленнем змагацца да канца», - рэзюмаваў ён.

У канцы роліка Фрымэн заклікае прэзідэнта ЗША выступіць са зваротам да амерыканцаў, у якім неабходна «расказаць праўду» пра «расейскае ўмяшанне» ў выбары 2016 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках