26 красавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз дапамог працаўніцы зберагчы $1650

1
Незалежны прафзвяз дапамог працаўніцы зберагчы $1650

Гомельскія юрысты прафзвязу РЭП скарацілі велізарную нястачу, спісаную на загадчыцу крамы з Буда-Кашалёва.

Ірына Дзядзікава працавала загадчыцай крамы у структуры Буда-Кашалёўскага раённага спажывецкага таварыства; і перад сыходам работніцы у адпачынак для догляду дзіцяці кіраўніцтва выставіла ёй нястачу на 8 400 рублёў (84 мільёны старымі, або 4 330 даляраў). Ірына не пагадзілася з такой сумай; у выніку яе чакала крымінальная справа паводле абвінавачвання ў крадзяжы і грамадзянскі пазоў з патрабаваннем выплаціць велізарную нястачу, паведамляе praca-by.

Працаўніца паспрабавала давесці сваю невінаватасць самастойна; звярталася да адваката; і толькі пасля таго, як раённы суд прызнаў яе віну ў нястачы і абавязаў выплаціць немаленькую суму 8 400, Ірына Дзядзікава звярнулася ў прафзвяз РЭП.

ІРЫНА ДЗЯДЗІКАВА
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Прафзвяз РЭП абскардзіў пастанову раённага суда ў касацыйнай інстанцыі: у Гомельскім абласным судзе. Інтарэсы Ірыны Дзядзікавай прадстаўляў Віктар Казлоў, прадстаўнік РЭПу ў Гомельскім рэгіёне:

- РСТ Буда-Кашалёўскага раёна налічыла Дзядзікавай велізарную нястачу - 8 400 рублёў. І суд абавязаў яе выплаціць. Але суд не вылічыў з нястачы гандлёвую надбаўку! Гандлёвая надбаўка - сезонная; на адную групу тавараў можа быць 12%, на іншую - ўсе 40%. Звычайна РСТ неахвотна дае звесткі аб суме сваіх надбавак. Але нядаўна для іншага працэсу з Рэчыцкім РСТ, які вёў Леанід Судаленка, РСТ указала суму надбаўкі 26%. Таму ў судзе касацыйнай інстанцыі мы казалі, што раённы суд не прыслухаўся да довадаў і не вылічыў з сумы нястачы гэтую гандлёвую надбаўку.

ВІКТАР КАЗЛОЎ
ФОТА: DW

Таксама Віктар Казлоў пераконваў суд у тым, што зняцце гандлёвай надбаўкі - не адзіны спосаб паменшыць выплаты нястачы:

- Я спасылаўся на пастанову Пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе вядзецца не толькі пра тое, што сума шкоды, учыненай работнікам пры выкананні працоўных абавязкаў, кампенсуецца без уліку гандлёвай надбаўкі. Ёсць яшчэ і так званая «натуральнае змяншэнне»: нават вэнджаная каўбаса ў вас у лядоўні страчвае ў вазе, калі паляжыць тыдзень. Яшчэ суд абавязкова павінен улічыць сацыяльнае і матэрыяльнае становішча работніка, склад сям'і, сямейны бюджэт; ці ёсць абавязанні ў крэдытах і на што браліся гэтыя крэдыты: на спажывецкія патрэбы або на забавы. У Дзядзікавай - трое дзяцей, на малодшага яна цяпер атрымлівае дапамогу; муж працуе кладаўшчыком, яны жывуць у аднапакаёвай кватэры, якая ім не належыць.

Суд улічыў довады і паменшыў суму нястачы з 8 400 да 5 200. Хоць сума выплаты і зменшылася, усё адно гэта - вялікая сума, якую Ірына Дзядзікава не зможа выплаціць за адзін раз. Віктар Казлоў парэкамендаваў працаўніцы, як паступіць у такой сітуацыі:

- Ёсць такі панятак: рэструктурызацыя. Сямейны бюджэт Дзядзікавых - а ў іх трое дзяцей - складае прыкладна 200 рублёў на чалавека. Я прапанаваў Ірыне, калі ў дзверы пастукае судовы выканаўца або прыйдзе па пошце выканаўчы ліст, адправіцца да судовых выканаўцаў і дамовіцца аб рэструктурызацыі запазычанасці: гэта значыць, атрымаць дазвол выплачваць кожны месяц па 100 рублёў, без шкоды для сямейнага бюджэту. Такія выпадкі ў нашай практыцы ўжо былі: судовыя выканаўцы пайшлі насустрач Аляксандры Грамыка, чые інтарэсы я прадстаўляў. Калі не выплачваць завінавачанасць, то выканаўцам давядзецца апісваць маёмасць. А калі рэгулярна на рахунак райспажыўсаюза будзе прыходзіць невялікая сума, то наступстваў не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках