26 красавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, у якой позе карысна спаць

7
Медыкі распавялі, у якой позе карысна спаць

Спецыялісты правялі шэраг даследаванняў.

Спецыялісты ў галіне медыцыны высветлілі, што найбольш карыснай позай для здароўя з'яўляецца сон на спіне. Навукоўцы ўдакладнілі: галоўным крытэрыем ўсё ж павінны заставацца індывідуальныя перавагі чалавека, піша healthyliving.com.ua.

Падчас сну на спіне расслабляюцца цягліцы і выцягваецца пазваночнік, а адсутнасць кантакту твару з падушкай прадухіляе заўчаснае з'яўленне мімічных маршчын і распаўсюджванне вугроў. Адзіным мінусам такой паставы з'яўляецца вялікая верагоднасць храпу, што абцяжарвае дыханне.

Трохі менш папулярнай позай падчас сну з'яўляецца пазіцыя на баку. Яна дазваляе адчуваць сябе камфортна і спакойна дыхаць, хоць часам могуць узнікаць адчуванні болю ў вобласці плячэй і рук, а таксама здушванне страўніка, печані або лёгкіх.

Са слоў медыкаў, сон на жываце вельмі непажаданы для добрага самаадчування. Пазваночнік пазбаўляецца апоры, шыя знаходзіцца ў няправільным становішчы, а на раніцу могуць з'яўляцца ацёкі твару.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках