26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз дапамог працаўніцы МТЗ абараніць свае грошы перад начальствам

2
Незалежны прафзвяз дапамог працаўніцы МТЗ абараніць свае грошы перад начальствам

Пасля звароту ў прафзвяз РЭП кіраўніцтва ад сваёй прэтэнзіі адмовілася.

Кацярына Вадэйша, маляр 91-га цэха МТЗ, звярнулася ў прафзвяз РЭП праз інцыдэнт з кіраўніцтвам цэха. На яе быў складзены акт аб няякаснай афарбоўцы партыі дэталяў. Са словах Кацярыны, яна працавала ў зусім іншым месцы і яе віны ў гэтым няма, паведамляе praca-by.info.

- Гэты дакумент мог стаць падставай для утрымання з работніцы грошай, - каментуе сітуацыю прававы інспектар прафзвязу Юрый Белякоў. - Мы дапамаглі працаўніцы скласці заяву, у якой даступна выклалі ўсе факты, якія даводзяць, што яе віны няма.

Пасля таго, як Кацярына паказала заяву кіраўніцтву цэха, акт аб няякаснай афарбоўцы быў знішчаны.

- А вось заяву, складзеная ў прафзвязе, зачыталі перад усёй брыгадай, - прадаўжае Юрый Белякоў. - І паўшчувалі: «Маўляў, бачыце - Вадэйша ў нас асаблівая. Яна плаціць не абавязаная. А вы абавязаны!».

Мы трымаем сітуацыю на кантролі і не дазволім зневажаць годнасць і проста так адымаць грошы у прафсаюзных актывістаў. Кожны, хто звярнуўся ў прафзвяз РЭП, знойдзе тут абарону і падтрымку. Хай усе гэта зразумеюць і ацэняць. Для кіраўнікоў! Не прыцягвайце да сябе ўвагу прафзвязу РЭП. Вынік Вам не спадабаецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках