30 красавiка 2024, aўторак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: новаадкрытую веладарожку ў Берасці адразу ж запаркавалі аўтамабілі

12
Фотафакт: новаадкрытую веладарожку ў Берасці адразу ж запаркавалі аўтамабілі

Веладарожку ўрачыста адкрылі 22 верасня на вуліцы Янкі Купалы.

У Берасці на вуліцы Янкі Купалы 22 верасня ўрачыста адкрылі веладарожку на праезнай часткі. Веладарожкі размясціліся па абодва бакі дарогі, піша tut.by.

Шырыня велапаласы ў напрамку вуліцы Гарадзенскай складае адзін метр, у кірунку Піянерскай - 80 сантыметраў. Дзе магчыма, транспартны і веласіпедны паток аддзялілі зонай для паркоўкі, а перад скрыжаваннямі для веласіпедыстаў зрабілі тратуарныя з'езды з прыніжанымі бардзюрамі да пешаходных пераходаў. Неўзабаве каля пераходаў таксама з'явяцца турнікі для веласіпедыстаў, за якія можна будзе трымацца ў чаканні зялёнага сігналу.

Берасцейскія кіроўцы яшчэ толькі прывыкаюць да новаўвядзенняў. Напрыклад, у дзень адкрыцця веладарожак на іх прыпаркаваныя некалькі аўто. У ДАІ кажуць, што гэтую праблему плануецца вырашыць у тым ліку інфармацыйнай працай з аўтамабілістамі.

Начальнік УДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Талатай запэўнівае, што неўзабаве ў горадзе з'явіцца больш веладарожак. З ягоных слоў, лагістыку плануецца распрацаваць так, каб веласіпедыст мог без асаблівых цяжкасцяў патрапіць у любую частку горада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках