26 красавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ рыхтуе неспадзяванку для кіроўцаў

119
ДАІ рыхтуе неспадзяванку для кіроўцаў
ФОТА: SUPERAUTO24.SE.PL

Кіраўнік берасцейскай ДАІ Сяргей Талатай апавёў, якія змены чакаюць аўтамабілістаў.

«У заканадаўстве плануюцца сур'ёзныя змены.

Грамадзяне, пазбаўленыя права кіравання, якія дазволілі сабе паўторна сесці за руль без правоў, будуць змушацца не да адміністрацыйнай, а да крымінальнай адказнасці, – анансаваў ён у гутарцы з карэспандэнтам «Навінаў Палесся».

Дарэчы, калі ў Англіі, Нямеччыне чалавек сеў за руль без права кіравання, гэта расцэньваецца як сур'ёзнае злачынства. У большасці краінаў гэта крымінальнае злачынства. Мяркую, гэта правільна, бо мы не ідзем выконваць функцыі хірурга, не маючы адпаведнай адукацыі? Нельга і за руль аўтамабіля садзіцца, не маючы на гэта права!»

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках