26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгаданая таямніца вострава Вялікадня

24
Разгаданая таямніца вострава Вялікадня

Упершыню еўрапейцы трапілі на востраў Вялікадня ў 1722 годзе і былі ўражаныя дзясяткамі велізарных стодаў.

Таямніцу таго, хто мог іх вырабіць, навукоўцы адкрылі толькі цяпер. Калі еўрапейцы трапілі на выспу, насельніцтва Вялікадня складала, паводле розных ацэнак ад 1,5 да 3 тысячаў тубыльцаў. Такой колькасці жыхароў было не пад сілу стварыць такую колькасць шматтонных балваноў, для вырабу якіх ужываўся маналітны базальтавы туф, піша «Телеграф».

З падобнай працай жменька мясцовых жыхароў справіцца відавочна не магла. А гіганцкія статуі трэба было яшчэ перацягнуць да месца іх усталявання. Так паўстала тэорыя таго, што гэта, як і егіпецкія піраміды, справа рук іншапланетнікаў. Але ў гэтай версіі былі і праціўнікі.

Навукоўцы ЗША, якія працуюць у Каліфарнійскім універсітэце, у выніку праведзеных даследаванняў вызначылі: падчас росквіту Вялікадня там пражывала значна больш людзей, і гэтая праца была ім пад сілу. Для вырошчвання батату, ужыванага ў ежу, прыдатная толькі пятая частка выспы.

Калі навукоўцы прааналізавалі стан глебы і клімату, то вызначылі, з гектара можна было сабраць да 5 тонаў гэтага прадукту. Пры максімальным ураджаі яго магло хапіць для пражывання 20 тысячаў жыхароў. Навукоўцы спыніліся на ліку 17500.

Такой колькасці тубыльцаў цалкам магло хапіць для працы над стодамі Вялікадня. Потым іх колькасць скарацілася з прычыны міжусобіцаў і збяднення глебы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках