26 красавiка 2024, Пятніца, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР западозрылі ў правядзенні новага ядзернага выпрабавання

2
КНДР западозрылі ў правядзенні новага ядзернага выпрабавання

Кітайскія сейсмолагі зафіксавалі землятрус на тэрыторыі КНДР.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў раёне ядзернага палігона Паўночнай Карэі.

У паведамленні, распаўсюджаным сейсмалагічных кіраваннем Кітая, гаворыцца, што землятрус, магнітудай 3,4, мог быць выкліканы праведзеным на палігоне выпрабаваннем ядзернай бомбы.

Улады Паўднёвай Карэі, у сваю чаргу, паведамілі, што правяраюць інфармацыю пра магчымае ядзернае выпрабаванне, аднак пакуль наяўныя ў іх звесткі дазваляюць выказаць здагадку, што зафіксаваны землятрус меў прыродны характар, паведамляе «Медуза».

КНДР у пачатку верасня правяла шостыя ў сваёй гісторыі ядзерныя выпрабаванні. За некалькі гадзінаў да іх улады Паўночнай Карэі абвясцілі пра стварэнне вадароднай бомбы. Таксама КНДР з пачатку 2017 года некалькі разоў паспяхова запускала балістычныя ракеты, здольныя, як мяркуецца, несці ядзерныя боегалоўкі.

22 верасня ўлады КНДР прыгразілі правесці выпрабаванні вадароднай бомбы ў Ціхім акіяне. Такая заява была зробленая пасля выступу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў ААН, падчас якой ён заявіў, што гатовы знішчыць Паўночную Карэю ў выпадку, калі яна будзе ўяўляць з сябе пагрозу для Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках