19 сакавiка 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Месяцы пабудуюць вёску

11
На Месяцы пабудуюць вёску

ESA прэзентавала на Еўрапейскім кангрэсе планетарнай навукі свой новы праект Moon Village – «Месяцовая вёска».

Праект накіраваны на арганізацыю паўнавартаснай калоніі на Месяцы, гэта значыць гаворка ідзе не пра пабудову невялікіх лабараторыяў, а пра паўнавартаснае паселішча, у якім даследчыкі будуць жыць доўгі час, не расстаючыся са сваімі сем'ямі, паведамляе Хроника.инфо са спасылкай на Fainaidea.

Паводле словаў Бернарда Фоінга, які курыруе праект Moon Village, чалавецтва можа стварыць калонію на некалькі дзясяткаў на паверхні прыроднага спадарожніка нашай планеты ўжо да 2040-х гадоў.

Для падтрымання і квітнення супольнасці цягам доўгага часу праект Moon Village запатрабуе выкарыстання мясцовых матэрыялаў для падтрымання жыцця і будаўніцтва структураў. Гэта патрабуе пошуку шляхоў вырошчвання раслінаў і распрацоўку маштабных тэхналогіяў 3D-друку на аснове рэгаліту Месяца і мясцовай руды, а таксама пошук здабывання вады. У сувязі з тым, што МКС будзе выведзеная з эксплуатацыі да 2024 года, касмічным агенцтвам усяго свету неабходна будзе шукаць месца для правядзення даследаванняў у іншым месцы, і паверхня Месяца для гэтага цалкам падыходзіць.

Генеральны дырэктар ESA Ян Вернер ахарактарызаваў схему Moon Village як ключавую частку развіцця касманаўтыкі найбліжэйшай будучыні. Таксама ён адзначыў, што ідучы за традыцыямі міжнароднага супрацоўніцтва на МКС, Moon Village будзе супольным праектам розных краінаў.

«Наш праект адкрыты для ўсіх зацікаўленых бакоў і народаў», – растлумачыў Вернер.

Варта адзначыць, што людзі не былі на Месяцы з 13 снежня 1972 года, калі там пабываў амерыканскі астранаўт Джын Чэрнан. Сорак гадоў – гэта доўгі тэрмін, і трэба ўсведамляць, што ў Еўрапейскага касмічнага агенцтва пакуль няма ніякага базісу для такога амбіцыйнага праекта, акрамя гучнай заявы і некалькіх чарцяжоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках