26 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ знайшоў выкарыстанне непрададзеным трактарам

10
МТЗ знайшоў выкарыстанне непрададзеным трактарам

У сталіцы адкрыўся музей Менскага трактарнага завода.

Менскі трактарны завод урачыста адкрыў музей гісторыі прадпрыемства, паведамляе БелТА.

- Хто не памятае гісторыі - той не мае будучыні, - распавёў журналістам генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка. - Мы вельмі доўга рыхтаваліся да адкрыцця музея - тры гады планавалі: неабходна было зразумець, што мы маем з гістарычнага матэрыялу. Мы пастанавілі, што напаўненне музея будзе бесперапынным.

У музеі распавялі, што прадпрыемства выкупіла мільённы і двухмільённы трактар МТЗ. Трохмільённы трактар знаходзіцца ў Нямеччыне - яго выкупіць пакуль не ўдалося.

Экспазіцыя музея складаецца з двух частак: у памяшканні прэзентаваныя дакументы, звязаныя з гісторыяй прадпрыемства, а на адкрытай пляцоўцы размешчана рарытэтная тэхніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках