26 красавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На свяце рамёстваў у Слуцку ўтварылася чарга па бясплатны хлеб

8
На свяце рамёстваў у Слуцку ўтварылася чарга па бясплатны хлеб

Да рамеснікаў чэргаў не назіралася.

Пра тое, што ў горадзе свята, можна было зразумець праз металашукальнікі на плошчы і патрулі міліцыі ў цэнтры, піша «Салідарнасць».

Да рамеснікаў, якія прэзентуюць народныя промыслы на абласным свяце, чэргаў не назіралася. Случчакі разглядалі шэдэўры народных умельцаў, але партманэты даставіць не спяшаліся, больш за тое - нават коштаў не пыталіся, нібы трапілі не на кірмаш, а ў музей.

Затое народ тоўпіўся ля палаткі Слуцкага хлебазавода, дзе праводзілі майстар-клас па роспісу пернікаў і бясплатна частавалі хлебам! «На чарку і скварку ў людзей грошай няма», заўважыў адзін з гасцей свята.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках