27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы: Якія «зачэпкі» і сляды ёсць на сёння

88
Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы: Якія «зачэпкі» і сляды ёсць на сёння
ФОТА: ONLINER.BY

Стартаваў дзявяты дзень пошуку зніклага 10-гадовага хлопчыка Максіма Мархалюка.

Уначы валанцёраў у лес не пусцілі: пошукі працягваліся з дапамогай беспілотніка і цеплавізара. На жаль, на 11 раніцы нядзелі інфармацыі аб зніклым па-ранейшаму няма.

- Начныя пошукі не далі ніякіх вынікаў, - распавялі оnliner.by ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама. - Сёння пошукавыя работы працягваюцца па старой схеме, таксама будзе працаваць авіяцыя. Усё ў ранейшым рэжыме. Пакуль, на жаль, інфармацыі няма.

Паводле звестак ПВА «Анёл», сёння валанцёраў менш. Паводле папярэдніх ацэнак, у пошуку бяруць удзел блізу 1500 чалавек.

- Квадрат пошукаў пашырылі, усё ідзе па ранейшым плане, - распавёў камандзір ПВА «Анёл» Сяргей Коўган. - Дзякуй вайскоўцам. Мы звярнуліся ў Міністэрства абароны, папрасілі даслаць палявую кухню. Учора ўвечары прыехалі тры разлікі. Яны накармілі людзей вячэрай, сёння цэлы дзень таксама будуць карміць.

ФОТА: ONLINER.BY

Сёння з раніцы людзі зноў сталі прачэсваць лес. Кажуць, пра спыненне пошукаў пакуль што размова не ідзе.

- Яны працягнуцца. Вядома, не ў тым маштабе, што на мінулым тыдні, калі было 500 чалавек, потым два дні па 700, потым дзве тысячы і сёння паўтары. Людзям многім на працу трэба, - тлумачыць Сяргей. - Але ўсё роўна нам пішуць, тэлефануюць, кажуць, што гатовыя прыехаць заўтра. Шукаць Максіма мы будзем. У нас бывалі выпадкі, што мы ўжо спынялі пошукі, здавалася, усё, усё безвынікова, і вось у гэты момант чалавека знаходзілі.

- На жаль, актывізавалася велізарная колькасць «экстрасэнсаў» і «празорцаў». У кожнага свая версія, - дадае Сяргей. - Многія просяць, каб мы да іх прыслухаліся. За час нашай працы ніводны экстрасэнс ці празорца яшчэ ні разу не паказаў дакладнае месцазнаходжанне зніклага. Калі б яны маглі гэта рабіць, паверце, мы б набралі сабе ў штаб не валанцёраў, а экстрасэнсаў.

Нагадаем, што калі праз 10 дзён з моманту знікнення (да 26 верасня) Максіма не знойдуць, то міліцыя перадасць інфармацыю ў Следчы камітэт. І за справу возьмуцца ўжо следчыя.

Што за восем дзён пошуку атрымалася выявіць у лесе?

Будан

ФОТА: ONLINER.BY

Ён знаходзіцца неглыбока ў лесе. Менавіта ў гэты будан, са слоў сяброў Максіма, ён і паехаў, сказаў, што пойдзе за грыбамі, і клікаў іх. Але яны не пагадзіліся.

Кошык з грыбамі

Так, каля будана знайшлі кошык з грыбамі. Але, як высветлілася, ён не належыў хлопчыку. А вось ровар, са слоў бацькі Максіма, як раз і быў ля будана.

Адзенне

Учора валанцёры знайшлі ў лесе адзенне. Яго перадалі бацькам, але аказалася, што гэта не рэчы Максіма.

Сляды

Невядомыя сляды валанцёры знайшлі на гліне. Праўда, нельга сказаць, што гэта адбіткі абутку Максіма.

Кармушка

ФОТА: ONLINER.BY

Кармушка, дзе нібыта мог адпачываць хлопчык. Так, сапраўды, кармушку, у якой мог ляжаць чалавек, знаходзілі. Але дакладна вызначыць, што гэта быў Максім, немагчыма.

Фактычна пакуль не знойдзена ніякіх слядоў хлопца ў пушчы, акрамя ровара. Пошукі працягваюцца.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках