27 красавiка 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Цапліенка: Былыя рэспублікі СССР могуць адабраць у РФ права вета ў Радзе Бяспекі ААН

19
Андрэй Цапліенка: Былыя рэспублікі СССР могуць адабраць у РФ права вета ў Радзе Бяспекі ААН

Можа, прыйшоў час Расеі перастаць карыстацца правам вета, якое ёй не належыць?

Неўзабаве Рада бяспекі ААН будзе вызначаць лёс міратворцаў на Данбасе. Улічваючы гэта, узнікае цалкам заканамернае пытанне - што ў Радзе Бяспекі ААН робіць Расея?

Такое пытанне вельмі востра стаіць пасля адкрытага інтэрв'ю прэзідэнта Украіны Парашэнкі амерыканскім СМІ, дзе ён заявіў, што «...ўвядзенне міратворчых сіл ААН на Данбас стане магчымым праз згоду пяці сталых чальцоў Рады Бяспекі. Уключаючы Расею». Пры гэтым не перашкаджала б успомніць, як менавіта тая самая Расея атрымала сваё месца ў Радзе Бяспекі ААН.

Пра гэта ў сваім блогу піша ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка.

Ён адзначае, што напраўду Расея ніколі не была правапераемніцай СССР, каб атрымаць правы ўсякага саюза, федэрацыі або канфедэрацыі, трэба атрымаць згоду на гэта ўсіх удзельнікаў дзяржаўнага ўтварэння. Калі хтосьці не згодны, правапераемніка няма. Гэта працуе, як, дарэчы, і права вета ў Радзе Бяспекі, якое рэгулярна ўжывае Расея. «Ці не заседзелася Расея ў Радзе Бяспекі ААН? У артыкуле дваццаць трэцім (пункт 1) Статута ААН пералічаныя сталыя чальцы Рады Бяспекі. Расейскай Федэрацыі там няма.

І некаторыя будуць здзіўленыя, даведаўшыся, што там дагэтуль паказаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ніякай Расеі», - напісаў Цапліенка.

З ягоных слоў, цёплае месца ў РБ ААН Расея выбіла сабе ў канцы 91-га, калі ўзяла на сябе абавязкі няіснага СССР у абмен на адмову ад замежных актываў з боку астатніх «рэспублік-сясцёр». Гэта абмен абавязацельствамі, а не правапераемнасць.

24 снежня 1991 тагачасны прэзідэнт РФ Барыс Ельцын накіраваў Генсеку ААН ліст, у якім паведаміў, што сяброўства Савецкага Саюза ў ААН і ў яе Радзе Бяспекі будзе прадоўжанае Расейскай Федэрацыяй, але пры ўмове згоды адзінаццаці краін-чальцоў СНД.

Трук палягае ў тым, што Расейская Федэрацыя займае месца СССР толькі часова, пакуль былыя рэспублікі Саюза не атрымаюць свае ўласныя прадстаўніцтвы ў ААН. Менавіта так было зафіксавана ў Алма-Атынскай дэкларацыі, якая ўзаконіла канец СССР. «А што, калі хаця б адна з адзінаццаці краін, якія падпісалі Алма-Атынскую дэкларацыю, паставіць пытанне аб спыненні гэтага часовага прадстаўніцтва? А што, калі гэта будзе не адна краіна? Думаю, знойдуцца ахвотныя. Украіна, Малдова, Азербайджан. Можа, прыйшоў час Расеі перастаць карыстацца правам вета, якое ёй не належыць?», - рэзюмаваў Андрэй Цапліенка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках