26 красавiка 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка: Кадырава да Лукашэнкі мог накіраваць толькі Пуцін

Экспэртка: Кадырава да Лукашэнкі мог накіраваць толькі Пуцін

Прыезд у Менск стаў першым афіцыйным візітам кіраўніка Чачэніі за межы РФ.

Мары спраўджваюцца. Рамзан Кадыраў, які не раз сцвярджаў, што хацеў прыехаць у Менск і асабіста сустрэцца з Лукашэнкам, ужо ў нашай сталіцы. Правадыр Беларусі сустрэў кіраўніка Чачэніі цёпла - амаль, па-братэрску! І больш за тое - заявіў, што бачыць вельмі сур'ёзныя тэндэнцыі да паглыблення стасункаў. Са слоў Кадырава, калі з візітам у адказ у Чачэнію прыедзе Лукашэнка - гэта будзе самае вялікае свята!

Візітам да Лукашэнкі Кадыраў пачаў міжнародную кар'еру, распавяла «Белсату» Наста Сяргеева з арганізацыі «За свабодную Расею».

«Гэта ягоны першы візіт куды-небудзь за межы Расеі з афіцыйнымі сустрэчамі, каб яго прымалі на вышэйшым узроўні».

На ейную думку, Кадыраў трохі адрозніваецца ад усіх іншых лідараў рэгіёнаў і спрабуе гэта паказваць дастаткова рэгулярна апошнія пару гадоў.

«Так ці інакш усё пачалося з 2015 года і забойствам Нямцова, якое так ці інакш звязваюць з персонай Рамзана Кадырава. Мне здаецца, пасля гэтага ён адчуў перспектыву росту. Кім яшчэ можа стаць кіраўнік рэгіёну? Кіраўнік Чачэніі не можа пайсці ва ўрад, бо не можа рабіць крокаў без дазволу Крамля і асабістага дазволу Пуціна. Калі Пуцін не сказаў яму «не», значыць – пытанне развязанае».

Прыезд Кадырава можа быць падобны да сацыялізацыі, кажа госця праграмы.

«З аднаго боку яго паказваюць не толькі Беларусі. Праз Беларусь яго паказваюць еўрапейцам. Вось у нас ёсць Чачэнія, і гэта нашая частка».

«У Расеі ўсё звыклі, што ёсць Чачэнія, яна спажывае пэўную колькасць грошай, гэтыя грошы не вяртаюцца і не будуць вяртацца, але гэта такая плата за спакой і мір. Чачэнія - гэта як чорная дзірка, у якую правальваюцца грошы расейцаў», - кажа Наста Сяргеева.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках