26 красавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Глеб: Хто такія БАТЭ, каб ім тэлефанаваў гулец з сусветным імем?

16
Вячаслаў Глеб: Хто такія БАТЭ, каб ім тэлефанаваў гулец з сусветным імем?
ВЯЧАСЛАЎ ГЛЕБ

Футбаліст пракаментаваў сітуацыю з адмовай БАТЭ на просьбу Аляксандра Глеба перайсці ў барысаўскі клуб.

Нападнік «Нёмана» Вячаслаў Глеб у эфіры праграмы «Час футбола» на «Беларусь 5» пракаментаваў сітуацыю з адмовай БАТЭ на просьбу Аляксандра Глеба перайсці ў барысаўскі клуб, каб прыгожа закончыць кар'еру матчам з «Арсеналам» на лонданскім стадыёне «Эмірэйтс».

- Нічога ў прэсе не чытаў з нагоды гэтай сітуацыі. Я быў першапачаткова супраць таго, каб брат сам тэлефанаваў у БАТЭ, напрошваўся кудысьці. Хто такія БАТЭ, каб ім тэлефанаваў гулец з сусветным імем і напрошваўся да іх? Я сказаў пра гэта Сашу, але не буду казаць, што ён мне адказаў. Сітуацыя, скажам так, дурная, - падае «Прессбол» словы Глеба-малодшага.

БАТЭ прыме «Арсенал» на стадыёне «Барысаў-Арэна» 28 верасня. А 7 снежня на «Эмірэйтс» барысаўцы згуляюць з «Арсеналам» у гасцях.

Найлепшыя гады сваёй кар'еры шасціразовы найлепшы футбаліст Беларусі Аляксандр Глеб правёў у «Арсенале».

Вячаслаў Глеб таксама прызнаўся, што будзе заўзець за менскае «Дынама» ў барацьбе за золата ў чэмпіянаце Беларусі.

- Хто стане чэмпіёнам? Хацелася б, каб менскае «Дынама». Я выйшаў са школы «Дынама», гуляў там, буду заўзець за іх, - падае словы Вячаслава Глеба Tribuna.com са спасылкай на праграму «Час футбола» на канале «Беларусь 5».

Пасля 23 тураў чэмпіянату Беларусі турнірную табліцу ўзначальвае салігорскі «Шахцёр» (53 балы), следам ідуць менскае «Дынама» (52) і барысаўскі БАТЭ (51). У найбліжэйшым туры 1 кастрычніка менскае «Дынама» прыме на сваім полі БАТЭ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках