26 красавiка 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй выбухнуў калодзеж з пітной вадой

17
Пад Гародняй выбухнуў калодзеж з пітной вадой

Мясцовы жыхар адчуў ад калодзежа дзіўны пах і паднёс запалку, каб праверыць.

Выбух адбыўся трэцяга верасня ў вёсцы Алісевічы Свіслацкага раёна Гарадзенскай вобласці. Апёкі атрымаў гаспадар дома, у двары якога знаходзіўся калодзеж. Мужчына распавёў акалічнасці незвычайнага здарэння, паведамляе «Гродзенская праўда».

Некаторы час таму ён адчуў ад калодзежнай вады пах бензіну. Ваду нават даводзілася кіпяціць, каб яе можна было піць. У нядзелю, 3 верасня, мужчына надумаў пачысціць калодзеж і тым самым ліквідаваць праблему паху.

Вычарпаўшы блізу 20-30 вёдраў вады, падняў наверх пластыкавую ёмістасць, якая нагадвае бак ад бензакасілкі. А пасля, як распавялі ў абласной управе МНС, мужчына надумаў пераканацца, ці няма ўнізе яшчэ чаго-небудзь, і запаліў запалку. Яна ўпала ўніз, і ў калодзежы адбыўся выбух.

Як мяркуецца, загарэліся пары гаручай вадкасці.

Абставіны здарэння ў вёсцы Алісевічы высвятляе следчы камітэт. Стан мужчыны лекары ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках