10 траўня 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Менскі аўтаінспектар разбіў шыбу і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу

126
Відэафакт: Менскі аўтаінспектар разбіў шыбу і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу

На кіроўцу быў складзены пратакол за «непадпарадкаванне».

Інспектар ДАІ разбіў бакавую шыбу і выцягнуў з аўтамабіля кіроўцу. Здарэнне адбылося ў Менску на вуліцы Някрасава 17 жніўня. Як інфармуе сайт abw.by, двое інспектараў спынілі аўтамабіль, кіроўца пацікавіўся прычынай спынення. Яму паведамілі пра «падазрэнні ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння». Мужчына патрабаваў паведаміць яму, на якіх падставах узнікла такое падазрэнне. Дыялог паміж імі трапіў на відэа.

Пасля таго, як шыба была разбітая, а дзверы адкрытыя, кіроўцу выцягнулі з салона і даставілі ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол за «непадпарадкаванне».

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках