26 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны больш за $1 мільярд рэпарацый

Польшча можа запатрабаваць ад Нямеччыны больш за $1 мільярд рэпарацый

Варшава рыхтуе сваю пазіцыю для перамоваў з Берлінам з гэтай нагоды.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі ў эфіры радыё RMF.FM, піша "Гордан".

"Мы павінны сур'ёзна пагаварыць з немцамі і разам падумаць, як выйсці з гэтай сітуацыі. Як ацаніць факт, што на польска-нямецкія стасункі падае цень нямецкай агрэсіі 1939 года і неразвязаныя пасля вайны пытанні", - адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, польскі ўрад рыхтуе сваю пазіцыю для перамоваў з Берлінам з гэтай нагоды.

Пры гэтым Вашчыкоўскі паведаміў, што пытанне рэпарацый ад Расеі, якая з'яўляецца правапераемніцай СССР, "неадназначнае ў юрыдычным плане".

"Гэта патрабуе сур'ёзнага аналізу, абдумвання і пастаноў, якія выходзіць за рамкі паўнамоцтваў міністра замежных спраў", - канстатаваў ён.

Да гэтага дэпутатка парламента ад кіроўнай партыі "Права і справядлівасць" Крысціна Паўловіч аргументавала неабходнасць у рэпарацыях тым, што Польшча "праз 70 гадоў пасля вайны зноў каланізаваная Нямеччынай", якая, са слоў палітыка, выкарыстоўвае яе краіну як крыніцу таннай рабочай сілы і рынак для пастаўкі тавараў нізкай якасці.

Намеснік міністра культуры краіны Яраслаў Селін сцвярджае, што Польшча панесла самыя вялікія чалавечыя страты ў Другой сусветнай вайне.

Цяпер бюро юрыдычнага аналізу Сейма працуе над экспэртызай у справе аб магчымасцях атрымання кампенсацыі.

1 верасня 1939 года войскі Трэцяга рэйху (Нямеччына) уварваліся на тэрыторыю Польшчы. 17 верасня ў Польшчу ўвайшлі савецкія войскі. 28 верасня 1939 года скончыўся тэрытарыяльны падзел Польшчы паміж Германіяй і СССР.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках