26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі пісьменнік намінаваны на прэмію «Русский Букер»

1
Беларускі пісьменнік намінаваны на прэмію «Русский Букер»

У шорт-ліст прэміі трапіў раман «Красный крест» Сашы Філіпенкі.

Журы найстарэйшай у Расеі незалежнай літаратурнай прэміі «Русский Букер» абвясціла вынікі адсеву твораў, намінаваных на ўзнагароду ў 2017 годзе. У падрыхтаваны журы доўгі спіс трапіла 19 раманаў, што трохі менш за ўстаноўлены ў 2008 годзе ліміт, згодна з якім у лонг-лісце не можа быць больш за 24 раманы, паведамляеРБК.

Пры гэтым адзін з найбольш вядомых расейскіх літаратараў Віктар Пялевін у лонг-ліст «Русский Букер» гэтага года не трапіў, нягледзячы на тое, што, са слоў блізкай да Букераўскага камітэту крыніцы РБК, ягоны раман «Лампа Мафусаила, или Крайняя битва чекистов с масонами» быў у ліку намінантаў.

«Журы, разабраўшы 75 пададзеных раманаў, вельмі нечаканых часам, як глыбокіх, так і адыёзных, прыйшло да меркавання, што 19 з іх заслугоўваюць таго, каб патрапіць у лонг-ліст», - растлумачыў старшыня журы прэміі «Русский Букер» 2017 года, лаўрэат мінулага года, паэт і празаік Пётр Алешкоўскі.

Большую частку прэтэндэнтаў на трапленне ў шорт-ліст (шэсць раманаў) складаюць творы, апублікаваныя ў 2017 годзе. Гэта «Формула свободы» Ірыны Багатыровай, «Обнаженная натура» Валерыя Бачкова, «В Советском Союзе не было аддерола» Вольгі Брэйнінгер, «Песнь тунгуса» Алега Ермакова, «Чудо: Роман с медициной» Кале Каспера, «F20» Ганны Казловай, «Сказки нашей крови» Уладзіміра Лідскага, «Номах. Искры большого пожара» Ігара Малышава, «ЗАХХОК» Уладзіміра Мядзведзева, «Патриот» Андрэя Рубанава, «Неизвестность» Аляксея Слапоўскага, «Иншалла. Чеченский дневник» Ганны Тугаравай і «Красный крест» беларуса Сашы Філіпенкі.

Аднак ёсць у лонг-лісце і некалькі раманаў 2016 года - «Должник» Андрэя Воласа, «Тайный год» Міхаіла Гігалашвілі, «Свидание с Квазимодо» Аляксандра Меліхава, «Убить Бобрыкина. История одного убийства» Аляксандры Нікалаенкі, «Голомяное пламя» Дзмітрыя Новікава і «Китаист» Алены Чыжовай.

Спіс з шасці якія трапілі ў шорт-ліст «Русского Букера» 2017 года раманаў журы павінна абвясціць 26 кастрычніка, а імя лаўрэата назваць 5 снежня. Пераможца атрымае ўзнагароду ў 1,5 млн расейскіх рублёў, а астатнія фіналісты - па 150 тыс. руб.

Папячыцелем прэміі, якая будзе ўручаная 26-ым разам, стала ў 2017 годзе кінакампанія «Фетисов Иллюзион».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках