26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі заклікалі Мэркель забараніць будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»

Эколагі заклікалі Мэркель забараніць будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»

Абаронцы прыроды ўважаюць, што Nord Stream 2 з'яўляецца тупіком для барацьбы са зменай клімату.

Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) і Саюз аховы прыроды Нямеччыны (NABU) заклікаюць канцлерку ФРГ Ангелу Мэркель, старшыню ХСС Хорста Зеехофера і лідара СДПГ Марціна Шульца забараніць будаўніцтва газаправода Паўночная плынь-2, паведамляе liga.net са спасылкай на выданне Der Tagesspiegel.

«Спецыялісты NABU і WWF уважаюць, што Nord Stream 2 з'яўляецца тупіком для барацьбы са зменай клімату, пагражае далікатнай экасістэме Балтыйскага мора і разбурае салідарнасць і давер у рамках Еўрапейскага звязу», - паведамляецца ў лісце эколагаў.

Яны ўважаюць, што працэдурныя памылкі, а таксама адсутнасць празрыстасці пры будаўніцтве трубаправода «ідуць насуперак з даверам да палітыкі Нямеччыны і спрыяюць расчараванню насельніцтва краіны».

Аўтары звароту заклікаюць палітыкаў не толькі дыстанцыявацца ад будаўніцтва расейскага газаправода Nord Stream 2, але і прызначыць і правесці незалежную экалагічную экспэртызу гэтага праекта.

Акрамя гэтага эколагі паведамілі, што гатовыя дамагацца закрыцця газаправода Паўночная плынь-2 праз суд.

Праект Паўночны струмень-2 прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ў абыход Украіны агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу ў год ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора да Нямеччыны. Кампанія Nord Stream 2 AG, якая займаецца планаваннем будаўніцтва, належыць расейскаму Газпраму на 100%. Раней паведамлялася, што палову кошту газаправода павінны прафінансаваць пяць еўрапейскіх нафтагазавых кампаній - Shell, OMV, Engie, Uniper і Wintershall.

30 лістапада 2017 годзе парламент Даніі прыняў закон, які забараняе праходжанне расейскага газаправода Паўночны паток-2 праз яе тэрытарыяльныя воды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках