26 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калектыў гомельскай школы, які хацелі не пусціць у Польшчу, атрымаў там Гран-пры

12
Калектыў гомельскай школы, які хацелі не пусціць у Польшчу, атрымаў там Гран-пры
ФОТА З САЙТА GAZETABY.COM

Паездку менавіта на гэты конкурс спрабавала скасаваць ранейшая кіраўніца школы.

Калектыў гомельскай сярэдняй школы №67 прывёз з Польшчы Гран-пры, выйграўшы ў міжнародным конкурсе «Калейдаскоп талентаў. Зіма 2018». Акрамя галоўнай узнагароды гомельскія школьнікі і іх настаўнікі здабылі шэраг іншых узнагарод, гаворыцца на старонцы бацькоўскай супольнасці ў «Аднакласніках», піша «Салідарнасць».

Раней калектыў школы прывёз узнагароды з Санкт-Пецярбурга, дзе ён удзельнічаў у міжнародным конкурсе ARTIS-2017.

Абедзве паездкі маглі не адбыцца, бо ім перашкаджала ранейшая дырэктарка школы Ганна Мельнікава. Пасля неаднаразовых публікацый у СМІ яна была звольненая.

Як паведамляюць бацькі вучняў, новым дырэктарам школы стаў Аляксей Чэрышаў. Дагэтуль ён кіраваў гомельскай школай №26.

«Па водгуках гэта добры спецыяліст, які зможа прынесці ў выкладчыцкі калектыў мір і спакой, захавае ўмовы для развіцця і эстэтычнага, і прадметнага напрамкаў. Вельмі спадзяемся на тое, што этап канфрантацыі сканчаецца, і выкладчыкі не будуць зводзіць рахункі адзін з адным. Спадзяемся і на тое, што новы дырэктар будзе прыслухоўвацца да рэкамендацый і прапаноў ад бацькоў, якія справай паказалі наколькі нам важная атмасфера, у якой вучацца нашы дзеці», - пішуць бацькі ў сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках