25 красавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У другі тур выбараў прэзідэнта Чэхіі выйшлі Зэман і Драгаш

9
У другі тур выбараў прэзідэнта Чэхіі выйшлі Зэман і Драгаш
МІЛАШ ЗЭМАН

Усяго ў першым туры выбараў удзельнічалі дзевяць кандыдатаў.

У Чэхіі скончыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім, паводле папярэдніх звестак, узялі ўдзел прыблізна 60 адсоткаў выбаршчыкаў. У выбарах узялі ўдзел дзевяць кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзейны прэзідэнт Мілаш Зэман і былы кіраўнік Акадэміі навук Чэхіі Іржы Драгаш будуць змагацца за прэзідэнцкую пасаду ў другім туры.

Пасля падліку 99 адсоткаў галасоў Мілаш Зэман, вядомы антымігрантскімі поглядамі, прарасейскай і пракітайскай пазіцыямі, набірае менш за 39 адсоткаў. Іржы Драгаш, якога ўважаюць за праеўрапейскага ліберала, набірае блізу 27 адсоткаў. На трэцім месцы былы дыпламат Павел Фішэр, які набраў дзсьці 10 адсоткаў галасоў. Большасць кандыдатаў, якія не выйшлі ў другі тур, ужо выказаліся на карысць Драгаша.

Зэман, упершыню абраны ў 2013 годзе, моцна паўплываў на палітычны парадак дня чэшскага грамадства. Яго крытыкавалі за занадта цесныя, на думку апанентаў, сувязі з Крамлём.

Другі тур запланаваны на 26-27 студзеня. Падлік галасоў выбаршчыкаў скончыцца ў найбліжэйшыя гадзіны, і дагэтуль стануць вядомыя дакладныя звесткі аб прыходзе выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках