26 красавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naka прэзентавалі сваю кранальную «Гульню ў праўду»

Naka прэзентавалі сваю кранальную «Гульню ў праўду»

У альбом увайшлі 12 кампазіцый.

У мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура вядомы гурт даволі незвычайна прэзентаваў 13 студзеня сваю новую кружэлку. Паказ адбыўся ў форме невялікага, амаль тэатральнага перфомансу паміж скульптур і бюстаў тыранаў і герояў XX стагоддзя, паведамляе «Новы час».

«Гэта вельмі асабісты альбом, вельмі персаналізаваны...У ім ёсць тая мнагаслойнасць, якая вельмі патрэбна. Асноўная думка нават не тая, якая ў песнях, а ў тым, што калі мы выносім свае патаемныя думкі, мы заўсёды трохі гуляем», - распавяла вакалістка гурта Наста Шпакоўская.

Дыск такім чынам ужо дэманстравалі на закрытым паказе два месяцы таму для тых, хто інвеставаў у краўдфандынгавую кампанію праекта. Цяпер жа не толькі паслухаць, але і ўбачыць «Гульню ў праўду» змог кожны ахвотны.

У альбом увайшлі 12 кампазіцый, як і аўтарскія, так і на словы Ганны Ахматавай і братоў Стругацкіх.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках