10 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэкі супраць прызнання назвы «Македонія» ў спрэчцы паміж краінамі

7
Грэкі супраць прызнання назвы «Македонія» ў спрэчцы паміж краінамі

Грэцыя сёлета хоча ўрэгуляваць даўнюю спрэчку аб назве былой югаслаўскай рэспублікі Македонія.

Большасць грэкаў выступаюць супраць таго, каб тэрмін «Македонія» разглядаўся ў якасці варыянту развязання шматгадовай спрэчкі паміж Грэцыяй і Былой Югаслаўскай Рэспублікай Македоніяй (БЮРМ).

Пра гэта сведчаць вынікі апытання Marc для газеты Proto Thema, паведамляе Reuters.

На пытанне, ці павінна Грэцыя пагадзіцца на назву «Македонія» для суседняй краіны, 68% апытаных адказалі адмоўна.

З тым, што БЮРМ можа называцца Македоніяй згодныя толькі 23,6% грэкаў.

Раней кіраўнік МЗС Грэцыі Нікас Котцыяс заявіў, што Грэцыя сёлета хоча ўрэгуляваць даўнюю спрэчку аб назве былой югаслаўскай рэспублікі Македонія.

Грэцыя мяркуе, што Македонія «скрала» назву ў адной з паўночных грэцкіх правінцый, і таму блакуе дыялог для ўступлення краіны ў NATO і ЕЗ.

Спрэчка прадаўжаецца з 1991 года - часу здабыцця незалежнасці Македоніяй, якая да 1991 года насіла назву Сацыялістычная рэспубліка Македонія, не выклікала супраціву з боку Грэцыі. Пасля 1991 году Грэцыя мяркуе, што назва дзяржавы з'яўляецца ўзурпацыяй назвы яе гістарычнай правінцыі.

«У пытанні назвы ўрад вядзе перамовы і падтрымлівае кампрамісную назву, якая будзе ўсебакова выкарыстоўвацца», - дадаў міністр.

Грэцыя, ЕЗ і іншыя міжнародныя структуры называюць краіну як «Былая Югаслаўская рэспубліка Македонія» (БЮРМ).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках