26 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: За свабоду Польшчы змагаліся многія народы

Анджэй Дуда: За свабоду Польшчы змагаліся многія народы
Фота: Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў.

Анджэй Дуда разам з першай лэдзі Агата Карнгаузэр-Дуда ў панядзелак узяў удзел у навагодняй сустрэчы з прадстаўнікамі розных веравызнанняў і нацыянальных і этнічных меншасцяў у Польшчы.

«Шмат пакаленняў, нягледзячы на мову і веравызнанне, змагаліся за Рэч Паспалітую, за тое каб Польшча была свабоднай і незалежнай», - сказаў Анджэй Дуда.

Ён адзначыў, што сёння Польшча гарантуе бяспеку, спакой і магчымасць нармальнага жыцця, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Вялікім сімвалам супольнасці грамадзян Рэчы Паспалітай з'яўляюцца польскія вайсковыя могілкі. (...) Там ёсць магілы і з лацінскімі, і праваслаўнымі надпісамі, і з паўмесяцам, і з зоркай Давіда - і гэтыя жаўнеры ляжаць побач адзін з адным, бо разам змагаліся», - адзначыў Анджэй Дуда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках