26 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курсы валют: еўра зноў пайшоў у рост

Курсы валют: еўра зноў пайшоў у рост

Еўрапейская валюта набірае аборы.

Нафту маркі Brent прадаюць на ўзроўні $69,95 за барэль, таргі на Маскоўскай біржы стартавалі з даляра 56,28 суседскага рубля. На Беларускай валютна-фондавай біржы таксама прасядае даляр і расейскі рубель. Між тым еўра набірае абароты, піша onliner.by.

Са старту таргоў даляр упаў на 0,12 капейкі. Яго актуальны кошт цяпер - 1,9943 беларускага рубля. Еўра вырас на 0,10 капейкі і цяпер каштуе 2,4384 беларускага рубля за сотню. Расейскі рубель знізіўся на 0,22 капейкі і прадаецца ўжо за 3,5381 беларускага за сотню.

У панядзелак еўра дадаў 1,72 капейкі і вырас да 2,4374 беларускага рубля. Даляр асеў на 0,93 капейкі і прадаваўся на ўзроўні 1,9955 рубля. Расейскі рубель набраў 0,21 капейкі і каштаваў 3,5403 беларускага рубля за сотню.

Нагадаем, у курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм згладжвання дзённых ваганняў курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША - 30%, еўра - 20%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках