26 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўначы адключаюць гарачую ваду

51
У Менску ўначы адключаюць гарачую ваду

Афіцыйнае тлумачэнне - «эканомія энэргарэсурсаў».

«Кожную ноч пасля 2 гадзін няма гарачай вады. Падае ціск у трубе і пачынае ісці ледзь цёплая, быццам адключаюць», паскардзіліся жыхары 77-га дома на вул. Сяліцкага. І атрымалі адказ: усё правільна, адключаюць гарачую ваду ў мэтах эканоміі энэргарэсурсаў.

«Атрымліваецца, што ўзімку тым, хто працуе ў другую змену, мыцца не абавязкова, ну і немаўлят таксама можна не мыць?», - задаецца пытаннем чытач tut.by.

Афіцыйна: эканомія ёсць, але можна дамаўляцца

Журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю ва УП «Менсккамунцепласетка».

- З 24.00 да 6.00 раніцы гарачую ваду не адключаюць, тут нехта нешта блытае, - тлумачыць галоўны інжынер прадпрыемства Уладзіслаў Левін. - Дыяпазон агулам - з 1.30 ночы да 4-5 раніцы. Звычайна ў гэты час людзі не карыстаюцца гарачай вадой.

І так, рэгуляцыя адбываецца ва ўсім горадзе, у мэтах эканоміі энэргарэсурсаў.

У цэнтралізаванай сістэме абсталяванне для падрыхтоўкі гарачай вады ўсталёўваецца ў цэнтральных цеплавых пунктах (ЦТП), якія абслугоўваюць не адзін шматкватэрны дом.

Да прыкладу, да аднаго ЦТП падключана 10 шматкватэрных дамоў, а ўначы гарачай вадой хочуць скарыстацца пяць-дзесяць кватэр у іх. Не мэтазгодна амаль дарэмна працаваць. Але калі людзі да нас звяртаюцца, мы стараемся ісці насустрач: дамаўляемся, выстаўляем па-іншаму рэле часу, калі масавы зварот (а такога даўно не было) - працуе помпа кругласутачна. Мы адкрытыя і, паўтаруся, заўсёды рэагуем на зварот жыхароў у гэтым пытанні.

Дарэчы, як патлумачыў Уладзіслаў Левін, у некаторых дамах новых таварыстваў уласнікаў ёсць уласныя падагравальнікі гарачай вады. Там ужо таварыства вызначае, ці адключаць гарачую ваду ўначы і эканоміць, ці не адключаць і пераплачваць.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках