26 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Даніі: Мы абараняем не толькі краіны Балтыі, але і сябе

Прэм'ер Даніі: Мы абараняем не толькі краіны Балтыі, але і сябе
ЛАРС ЛЕКЕ РАСМУСЭН
ФОТА: REUTERS

Дацкія вайскоўцы ўжо шостым разам удзельнічаюць у паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі.

Ажыццяўляючы місію паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі, датчане абараняюць не толькі гэтыя краіны, але і сябе, адзначыў прэм'ер-міністр Даніі Ларс Леке Расмусэн, які прыбыў у Літву ў панядзелак. Пра гэта піша delfi.lt.

"Знаходзячыся тут, мы абараняем не толькі тры краіны Балтыі, але і сябе", - заявіў ён на авіябазе ў Шаўляі. Прэм'ер падкрэсліў, што дацкія вайскоўцы ўжо шостым разам удзельнічаюць у паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі.

На сустрэчы з госцем прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў сваю чаргу падкрэсліла, што "непрадказальныя, агрэсіўныя і адкрыта накіраваныя супраць Захаду варожыя паводзіны Расеі" ўяўляюць рэальную ваенную пагрозу бяспецы не толькі рэгіёна краін Балтыі, але і Еўропы агулам.

Гэта, з яе слоў, вельмі добра прадэманстравалі вайсковыя вучэнні "Захад-2017", калі праводзілі агрэсіўныя сцэнары нападу на NATO. Д. Грыбаўскайтэ мяркуе, што адна з галоўных задач - NATO павінна стаць хуткадзейным і эфектыўным альянсам, здольным аператыўна пераключацца на шырокамаштабныя аперацыі калектыўнай бяспекі.

Прэзідэнт Літвы перакананая, што для гэтага патрэбная стратэгія ўзмацнення Балтыйскіх краін, спыненне магчымай вайсковай ізаляцыі рэгіёну, забеспячэнне супрацьпаветранай абароны ў рэгіёне і правядзенне рэформы камандных структур NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках