25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пучдэмон прысягнуў на вернасць Канстытуцыі Гішпаніі

3
Пучдэмон прысягнуў на вернасць Канстытуцыі Гішпаніі
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН

Кіраўнік урада Каталоніі прысягнуў на вернасць Гішпаніі з Бельгіі па відэасувязі.

Былы кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон прысягнуў на вернасць Канстытуцыі Гішпаніі, каб атрымаць мандат дэпутата рэгіянальнага парламента.

Урачыстае абавязанне ён даў праз відэасувязь, бо знаходзіўся ў Бэльгіі, паведамляе El Mundo.

Між тым юрысты перасцерагаюць, што прысягу Пучдэмона можна ўважаць нелегітымнай, бо кандыдат павінен асабіста прысутнічаць на такой цырымоніі.

На іх думку, каб узначаліць урад Каталоніі, кандыдат асабіста павінен браць удзел у дэбатах у парламенце для «гарантыі прынцыпу непасрэднасці, каб усе ўдзельнікі маглі бачыць, чуць і разумець развіццё дыскусіі».

Юрысты падкрэслілі, што Пучдэмон на пасадзе кіраўніка рэгіёну мог бы дэлегаваць сваё права голасу толькі ў выпадку праблем са здароўем ці неабходнасці догляду за дзіцем. Але яго знаходжанне ў іншай краіне не падпадае пад пералік выключэнняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках