23 красавiка 2024, aўторак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск аказаўся не гатовы да зімы

18
Менск аказаўся не гатовы да зімы

У сталіцы ў маразы прарвала цепласеткі.

У менскім мікрараёне Серабранка пашкодзіла ўчастак трубаправода на цепласетках. Аднавіць яго плануецца да паўночы, паведамляе БелТА са спасылкай на РУП «Менскэнэрга». Між тым, на гэтую ноч у сталіцы сіноптыкі прагназуюць 7-9 градусаў марозу.

Здарэнне адбылося ўдзень 16 студзеня. Без ацяплення і гарачай вады засталіся жылы дом на вуліцы Ракасоўскага, 40, тры жылыя дамы (№№1, 3, 5) на 2-гім Веласіпедным завулку, а таксама 14 адміністрацыйных будынкаў, арганізацый прамысловай зоны.

На ліквідацыі непаладак працуюць неабходная тэхніка і персанал філіяла «Менскія цеплавыя сеткі». «Планаваны час уключэння спажыўцоў - 23 гадзін 59 хвілін», - кажуць на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках