26 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе Еўропы ўручылі прэмію Рауля Валенбэрга

У Радзе Еўропы ўручылі прэмію Рауля Валенбэрга

Узнагарода прысуджаецца за выдатныя дасягненні ў гуманітарнай сферы.

Прэмію Рады Еўропы імя Рауля Валенбэрга, якая прысуджаецца за выдатныя дасягненні ў гуманітарнай сферы, у гэтым годзе атрымаў Еўрапейскі цэнтр абароны правоў цыганоў (ERRC) з Будапешта. Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

Узнагароджанне адбылося 17 студзеня ў Страсбургу.

«Я рады абвясціць, што прэмія за 2018 год прысуджаецца арганізацыі, якая пераадольвае бар'еры, з якімі сутыкаецца шматлікая меншасць у Еўропе - ромы... Арганізацыі, смеласць і рашучасць якой з'яўляецца крыніцай натхнення для маладых ромаў, якія могуць такім чынам уявіць сабе будучыню, поўную новых перспектыў», - адзначыў генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд.

Ён нагадаў, што Еўрапейскі цэнтр абароны правоў ромаў дзейнічае ў многіх краінах свету, баронячы правы чалавека і змагаючыся з дыскрымінацыяй у дачыненні да ромаў.

Прэмія Рауля Валенбэрга, якая ў грашовым вылічэнні складае 10 тысяч еўраў, заснаваная Радай Еўропы з ініцыятывы ўрада Швэцыі і вугорскага парламента ў 2012 годзе ў гонар швэдскага дыпламата, які выратаваў дзясяткі тысяч вугорскіх габрэяў у перыяд Галакосту.

Гэтая прэмія прысуджаецца кожныя два гады. Раней яе атрымалі малады кінарэжысёр з Турцыі Эльмас Арус у 2014 годзе і грэцкая асацыяцыя дапамогі ўцекачам Агкалія з выспы Лесбас у 2016 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках