26 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Каткавец стала топ-мэнэджаркай Беларускай біятэхналагічнай карпарацыі

42
Надзея Каткавец стала топ-мэнэджаркай Беларускай біятэхналагічнай карпарацыі
НАДЗЕЯ КАТКАВЕЦ
ФОТА: BELGAZETA.BY

Карпарацыя створаная пры ўдзеле кыргызскіх сяброў Лукашэнкі.

Яшчэ ў канцы 2017 года на пасаду намесніка гендырэктара БНБК прыйшла скандальна вядомая Надзея Каткавец. 8 верасня яна пакінула пасаду намесніка кіраўніка справамі Лукашэнкі, дзе прапрацавала амаль 4 гады. З 2003 года Каткавец працавала намесніцай і першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а таксама год была дырэктаркай Дэпартамента аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі, піша tut.by.

Каткавец актыўна прапагандуе ідэі БНБК. Так 12 студзеня яна прачытала лекцыю для студэнтаў і выкладчыкаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і распавяла пра перспектывы развіцця біятэхналагічнай вытворчасці ў Беларусі, аб праектаванні і будаўніцтве комплексу высокатэхналагічных прадпрыемстваў у краіне, гаворыцца на сайце ВНУ.

З'яўленне дасведчанай экс-чыноўніцы варта разглядаць у кантэксце таго, што нядаўна куратарства праекта БНБК перайшло ад Менаблвыканкама да Менсельгаспраму. Днямі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя».

Паводле звестак на сярэдзіну 2017 года, старшынём рады дырэктараў ЗАТ «БНБК» быў грамадзянін Кыргызстана Рыфат Уцюшаў. Ён з 2007 да красавіка 2010 года займаў пасаду фінансавага дырэктара Фонду развіцця Кыргызстана, які быў падкантрольны Максіму Бакіеву.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках