26 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Малдовы прапануюць вывесці краіну з СНД

10
Дэпутаты Малдовы прапануюць вывесці краіну з СНД

Аўтары праекта сцвярджаюць, што РФ неаднаразова парушала Пагадненне аб стварэнні СНД.

Парламент Малдовы зарэгістраваў праект пастановы аб дэнансацыі дзяржавай Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Праект унеслі дэпутаты Ліберальнай партыі, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

Аўтары праекта сцвярджаюць, што Расейская Федэрацыя неаднаразова парушала Пагадненне аб стварэнні СНД. Паводле іх версіі, парушэнні выяўляліся ў "падтрымцы сепаратысцкага рэжыму ў Прыднястроўі", у "вайсковай агрэсіі супраць Рэспублікі Малдова ў 1992 годзе", у "акупацыі і анэксіі часткі тэрыторыі суверэннай Украіны".

"Сяброўства ў СНД не прынесла Малдове нічога, усе пастановы ў гэтай арганізацыі прымаюць выключна ў інтарэсах Расеі", - адзначаецца ў тлумачальнай частцы да праекту.

Дэпутаты таксама звярнулі ўвагу на тое, што першы дэмакратычны парламент Малдовы (1990-1994) адмовіўся ўступаць у СНД.

"Улічваючы, што Расейская Федэрацыя не выконвае пункты Пагаднення аб стварэнні СНД, а Рэспубліка Малдова імкнецца ў ЕЗ, уважаем за неабходнае дэнансаваць Пагадненне аб стварэнні СНД", - гаворыцца ў праекце пастановы.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон назваў ініцыятыву лібералаў "рызыкоўным праектам", бо выхад з СНД паўплывае на 600 тысяч грамадзян Малдовы, якія знаходзяцца ў гэтых краінах.

"Што значыць выхад з СНД? Гэта значыць, што мы выходзім з усіх пагадненняў, якія ў нас ёсць", - заявіў ён.

Дадон не выключыў прыняцця пастановы большасцю, аднак у такім выпадку Малдова не зможа выйсці з СНД да выбараў праз працягласць працэдуры.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках