26 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёханэс Хан распавёў, якія краіны могуць стаць сябрамі ЕЗ да 2025 года

4
Ёханэс Хан распавёў, якія краіны могуць стаць сябрамі ЕЗ да 2025 года
ЁХАНЭС ХАН
ФОТА: EC.EUROPA.EU

Да Еўрапейскага Звязу могуць далучыцца шэсць краін.

Сербія і Чарнагорыя, хутчэй за ўсё, будуць наступнымі краінамі, якія далучацца да Еўрапейскага Звязу да 2025 года.

Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў для пашырэння Ёханэс Хан, піша "Еўрапейская праўда".

Агенцтва адзначае, што Еўрапейскі Звяз пачынае дыпламатычныя намаганні для паскарэння дзеянняў, якія далучаць шэсць краін заходніх Балканаў да ЕЗ.

"Надышоў час, каб скончыць працу 1989 года", - сказаў еўракамісар, маючы на ўвазе пашырэнне ЕЗ на ўсход пасля падзення Берлінскай сцяны.

"Мы вызначылі 2025 год, як арыентацыю для Сербіі і Чарнагорыі, што не толькі рэалістычна, але і вельмі амбіцыйна", - дадаў Хан.

Паведамляецца, што Хан плануе наведаць Сербію ў лютым пасля апублікавання афіцыйнай стратэгіі Еўракамісіі ў дачыненні да Балкан, а прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер наведае ўсе шэсць краін.

У наступным месяцы Хан таксама адправіцца ў Вашынгтон, каб сустрэцца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША для абмеркавання падтрымкі Балкан.

Таксама ў траўні гэтага года лідары Еўрапейскага Звязу правядуць спецыяльны Балканскі саміт у Балгарыі, якая да чэрвеня старшынюе ў ЕЗ.

Як адзначае агенцтва, Албанія, Боснія, Косава, Македонія, Чарнагорыя і Сербія, якія спадзяюцца ўступіць у Еўразвяз, у апошнія гады адчувалі, што іх шанцы што да сяброўства памяншаюцца, бо палітыкі блока, якія сутыкнуліся з ростам еўраскептыцызму, крызісам у еўразоне 2009-2013 гадоў, працэсам Brexit, здавалася, страцілі цікавасць да іх.

Аднак, рост расейскага ўплыву, міграцыйны крызіс у рэгіёне і імкненне ЕЗ умацаваць еўрапейскую інтэграцыю пасля Brexit даюць Балканам новыя магчымасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках