28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт супраць камунальнікаў пад Маладзечнам

42
Бунт супраць камунальнікаў пад Маладзечнам

Пратэстуе ўвесь пасёлак.

Звычайна ваяваць з камунальнікамі рызыкуюць адзінкі, нават калі незадаволены ўвесь дом. У Турэц-Баярах, што пад Маладзечнам, бунтуе ўвесь пасёлак.

Дамам да капітальнага рамонту яшчэ далёка, а падтрымліваць іх у належным стане камунальныя службы нават не імкнуцца, паведамляе «Белсат».

Толькі ў двух дамах ацяпляюцца пад'езды. У астатніх зімой гуляе вецер, і жыхары абдзіраюць ледзяшы са сцен. Цвіль на сценах у кватэрах - гэта ўжо норма. У адказ на скаргі людзі чуюць, што справа ў шклопакетах, якія жыхары няправільна ўсталявалі і эксплуатуюць.

З папер вынікае, што каналізацыйная сістэма ў нармальным стане. А ў пашкоджаннях абвінавачваюць жыхароў - маўляў, яны ёю няправільна карыстаюцца. Падвалы часта затапляе, вада пачала разбураць сцены.

Жыхары пасёлка даслоўна раздзіралі журналістаў на часткі. Бо на кожным кроку ім было што паказаць. Дарогі дрэнныя, ліўневая сістэма не працуе. Ямы засыпалі, толькі калі даведаліся, што прыедзе тэлевізія. Людзі абураныя, што камунальныя паслугі ім даводзіцца аплачваць цалкам, а для іх нічога не робяць.

Юрысты раяць развязваць камунальныя спрэчкі толькі ў парадку, прапісаным у законе «Аб абароне спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Наконт кожнай праблемы асобна пісаць заяву. Павінен прыехаць выканаўца і скласці акт прэтэнзій. А калі ён думае, што ўсё добра, спажывец можа папрасіць арганізаваць незалежную экспэртызу.

Выканкам арганізуе камісію, у склад якой увойдуць як прадстаўнікі ўлады, так і незалежныя акрэдытаваныя экспэрты. Цягам пяці дзён яны павінны ўсё праверыць і даць заключэнне. Іх паслуга платная. Калі хтосьці з вынікамі будзе не згодны, пастанову камісіі можна абскардзіць у судзе.

Трэба быць гатовымі да судовых выдаткаў. Праўда, іх можна раскінуць на ўсіх жыхароў дома. А калі суд падтрымае вас, то ўсе марнаванні пяройдуць на бок камунальнікаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках