25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Лукашэнка баіцца страціць менскую перамоўную пляцоўку што да Данбасу

18
Наталля Радзіна: Лукашэнка баіцца страціць менскую перамоўную пляцоўку што да Данбасу
Наталля Радзіна

Дыктатар не зацікаўлены ў пераносе перамоваў аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе з Менска ў Казахстан.

Пра гэта заявіла ў каментары выданню «Гордан» галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.

«Беларускія ўлады сур'ёзна занепакоеныя, бо дыктатура ў Беларусі выкарыстала менскую пляцоўку для ўласнай легалізацыі на Захадзе. Цалкам відавочна, што Лукашэнка нажываецца на вайне ва Украіне і ў палітычным, і ў эканамічным сэнсе. Напрыклад, гаворка ідзе аб кантрабандзе, якая ішла з Захаду у Расею, з Украіны ў Расею і ў зваротным кірунку, аб пастаўках нафтапрадуктаў з расейскай нафты ў Беларусь. Гэта значыць, Лукашэнка ад вайны на Данбасе атрымлівае выключна выгаду. Да гэтага на Захадзе яго ўважалі за нерукапаціскальным дыктатарам. Але дзякуючы таму, што на перамовы ў Менск сталі прыязджаць еўрапейскія лідары, ён выйшаў з міжнароднай ізаляцыі», - адзначыла Наталля Радзіна.

На яе думку, Казахстан не будзе лепшай пляцоўкай для перамоў, чым Беларусь.

«Калі перамоўная пляцоўка аб Данбасе будзе перанесеная з Менска, Еўропа стане больш увагі звяртаць на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Таму Лукашэнка баіцца і нервуецца. Ён не хоча зноў стаць міжнародным ізгоем, якім ён напраўду і застаецца. Гэта банальная рэўнасць у стаўленні да Назарбаева (прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. - заўв.). У той жа час я мяркую, што Казахстан не будзе лепшай пляцоўкай для перамоў што да Данбасу, чым Беларусь. Там дакладна такая ж дыктатура. Найлепшай пляцоўкай для перамоваў магла б стаць Жэнева», - падкрэсліла Наталля Радзіна.

Нагадаем, сёння кіраўнік Белага Дома Дональд Трамп прапанаваў прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву перанесці перамоўную пляцоўку аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе з Менска.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках