26 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Статак кароў ледзь не трапіў пад колы МАЗа на «Дакары»

9
Відэафакт: Статак кароў ледзь не трапіў пад колы МАЗа на «Дакары»

Беларускі пілот паспеў затармазіць.

Усе тры экіпажы каманды «МАЗ-СПОРТаўта» завяршылі 12-ы этап ралі-рэйду «Дакар» у першай дзясятцы. Найлепшы час сярод беларусаў паказаў Сяргей Вязовіч, які фінішаваў шостым, распавялі Onliner.by ў ААТ «МАЗ». На этапе ледзь не здарылася НЗ: напярэймы аднаму з беларускіх грузавікоў выбег статак кароў. Пілот паспеў затармазіць.

На гэты раз гоншчыкі сутыкнуліся з камяністымі адрэзкамі, рэчышчамі рэк і прамывінамі, якія засталіся пасля праліўных дажджоў. Этап уключаў у сябе два хуткасныя ўчасткі агульнай працягласцю 523 км.

- Сяргей Вязовіч добра стартаваў, але не рызыкаваў, каб захаваць высокі вынік у агульным заліку. Другі спецучастак быў забойным для машыны - у першую чаргу для яе падвескі, якую наладзілі для хуткай дарогі. Хлопцы моцна выматаліся, а недзе за 100 км да фінішу ў хмызняках прабілі кола. У выніку страцілі блізу 10 хвілін на яго замену, - распавялі ў кампаніі velcom, забяспечыў камандзе бясплатную мабільную сувязь.

Сяргей Вязовіч паказаў на этапе шосты час - 7 гадзін 28 хвілін. Пераможцам заезду стаў галандзец Тоні ван Генугтэн на Iveco, які апярэдзіў МАЗ на 26 хвілін. У агульным заліку найлепшы беларускі экіпаж займае трэцюю пазіцыю і адстае ад лідара гонкі - Эдуарда Мікалаева з «КАМАЗ-Майстар» - на 3 гадзіны 26 хвілін. Аргентынец Федэрыка Вілагра, дарэчы, саступае расейцу ўсяго адну секунду.

Аляксей Вішнеўскі завяршыў этап на восьмым радку. Яго час - 7 гадзін 37 хвілін, адставанне - 35 хвілін. У генеральнай класіфікацыі экіпаж знаходзіцца на 15-м месцы.

Аляксандр Васілеўскі паказаў дзясяты час (7 гадзін 41 хвіліна), адстаўшы ад пераможцы этапу на 39 хвілін. Гэта яго грузавік ледзь не сутыкнуўся з каровамі, але пілот паспеў своечасова затармазіць. У агульным заліку экіпаж захоўвае 14-ю пазіцыю.

Спецучастак 13-га этапу расцягнецца на 369 км і будзе ўключаць у сябе як выдмы, так і «феш-феш» - зыбучыя пяскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках