«Адысея» Гамера ўпершыню выйдзе па-беларуску
- 1.09.2026, 19:32
Эпічны твор пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Вялікае вяртанне Адысея цяпер гучыць па-беларуску. Неўзабаве выйдзе поўны пераклад гамеравай «Адысеі» на беларускую мову ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, паведаміла выдавецтва Połackija Łabirynty.
«Адысея» — другая (пасля «Іліяды») эпічная паэма Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму спеваку Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII стагоддзі да н. э.

Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі.
Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, ад пачатку да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст.
«Адысея» па-беларуску — гэта магчымасць адкрыць адно з найвялікшых твораў чалавецтва на роднай мове.
Можна зрабіць папярэдні заказ на выданне; да 20 верасня для яго будзе спецыяльная цана — 89 злотых (каля 23,8 долараў).