5 лiстапада 2026, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вырашыў «залегчы на дно» ў Гарадцы

6
Лукашэнка вырашыў «залегчы на дно» ў Гарадцы

Месца абрана невыпадкова.

Дыктатар Лукашэнка накіраваўся ў сельгаспрадпрыемства «Гарадзец», якое ён калісьці ўзначальваў. Кіраўнік зноў заявіў, што прадпрыемства трэба ратаваць. Аднак у паездцы Лукашэнкі на радзіму (да Аляксандрыі, дзе знаходзіцца яго рэзідэнцыя, усяго 25 кіламетраў) ёсць яшчэ адзін важны аспект.

СМІ заўважылі, што пасля складаных для дыктатара падзей ён выбіраецца ў Шклоўскі раён. У ліпені 2024 года, калі Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Астане, дыктатар адразу накіраваўся ў Аляксандрыю.

Падобная паездка адбылася пасля складанай размовы з Пуціным у кастрычніку 2024-га.

Магчыма, Лукашэнка моцна перажывае пасля сакрушальнага паражэння Рэспубліканскай партыі на выбарах у Кангрэс у ЗША, бо цяпер пра яго «вялікую здзелку» з Вашынгтонам дакладна можна забыць.

Улічваючы, што дыктатар перайшоў на трохдзёнку, працуючы толькі ў панядзелак, аўторак і чацвер, Лукашэнка можа правесці ў сваім «месцы сілы» ўсе выходныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲