19 красавiка 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Магда: Трамп перадаў вялікае прывітанне Лукашэнку і ягонай дыпламатыі

15
Яўген Магда: Трамп перадаў вялікае прывітанне Лукашэнку і ягонай дыпламатыі
ЯЎГЕН МАГДА

Прэзідэнт ЗША не жадае, каб перамовы аб Данбасе праходзілі ў Менску.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не жадае, каб перамовы аб Данбасе праходзілі ў Менску. Пра гэта прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў паводле вынікаў перамоў з прэзідэнтам ЗША. З ягоных слоў, кіраўнікі дзвюх краін прыйшлі да высновы, што «Менск-1» знаходзіцца ў тупіку, бо бакі канфлікту не могуць дамовіцца, нагадвае «Еўрарадыё».

На думку дырэктара ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгена Магды, сёння вялікай розніцы няма, дзе будуць адбывацца сустрэчы кантактнай групы. І тым больш, няма вялікага розніцы ў гэтым сэнсе паміж Беларуссю і Казахстанам.

«Ступень стратэгічнага партнёрства Казахстана і Беларусі з Расеяй аднолькава высокая. І там, і там украінскія перагаворшчыкі будуць адчуваць сябе не зусім упэўнена. Іншая справа, што ў Казахстане не было шпіёнскіх скандалаў з грамадзянамі Украіны і іншых непрыемных рэчаў у двухбаковых стасунках. Але на самой справе, пляцоўка для перамоваў можа быць і ў Вене, і Жэневе - гэта не прынцыпова. Больш важнае не месца перамоў, а іх вынікі, бо канфлікт на Данбасе далёкі ад ўрэгулявання, і гэта досыць відавочна», - кажа Яўген Магда.

Да ўсяго, пакуль невядома, ці зможа Кантактная група нармальна працаваць у далейшым, незалежна ад краіны правядзення яе сустрэч, папярэджвае Яўген Магда.

«Пасля адабрэння Вярхоўнай Радай закона «Аб рэінтэграцыі Данбаса», наогул будзе спроба тарпедаванне Менскага перамоўнага працэсу з боку Расеі і яе сатэлітаў - так званых сепаратысцкіх рэспублік. Але магчымы перанос перамоўнай пляцоўкі - гэта вялікае прывітанне Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку і яго дыпламатыі. Беларускі кіраўнік казаў, што Менск ператвараецца ледзь не ў другую Жэневу, а высвятляецца, што зусім і не ператвараецца».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках