19 траўня 2024, Нядзеля, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Гудкоў: Кім Чэн Ын, Лукашэнка, цяпер мы яшчэ з самадурамі Ірана пасябруем

7
Генадзь Гудкоў: Кім Чэн Ын, Лукашэнка, цяпер мы яшчэ з самадурамі Ірана пасябруем
ГЕНАДЗЬ ГУДКОЎ

Прыстойных людзей з ліку сусветных лідараў у Пуціна ўжо ў сябрах не засталося.

Палітык Генадзь Гудкоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пракаментаваў заявы расейскага МЗС аб недапушчальнасці ўмяшання ў сітуацыю ў Іране.

«Расея проста «калекцыянуе» самых рэакцыйных лідараў усяго свету.

Мадура (Венесуэла); Мугабэ (Зімбабвэ, нядаўна мякка зрынуты); Кім Чэн Ын (Паўн. Карэя), дэспаты былых савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі, Лукашэнка, на чарзе - Эрдаган, што знішчае дэмакратычныя каштоўнасці ў Турцыі, Асад у Сірыі.

Прыстойных людзей з ліку сусветных лідараў у Пуціна ўжо ў сябрах не засталося: як той казаў, гэта - тэндэнцыя. З намі «сябруюць» тыя, з кім у свеце ніхто больш сябраваць не хоча.

Цяпер мы яшчэ з жорсткімі клерыкаламі і самадурамі Ірана пасябруем: поўны палітычны Паноптыкум. Наша МЗС ужо праяўляе кранальны клопат пра непахіснасць іранскага рэжыму, цяперашнія хваляванні разглядае як «выключна ўнутраныя справы Ісламскай Рэспублікі Іран». Як той казаў: «Скажы, хто твой сябар...»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках