25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перанос «Менска»: Лукашэнка занерваваўся

74
Перанос «Менска»: Лукашэнка занерваваўся

ЗША нагадалі Лукашэнку, што ён чалавек з кепскім мінулым.

На сустрэчы Нурсултана Назарбаева з Дональдам Трампам, якая прайшла ў ходзе візіту пажыццёвага прэзідэнта Казахстана ў ЗША, бакі абмеркавалі складаную абстаноўку на ўсходзе Украіны і канстатавалі, што менскія перамовы аб Данбасе маюць патрэбу ў перазагрузцы. Для пачатку прапанавана змяніць месца, перанесці іх у Астану. Пра гэта ў чацвер, 18 студзеня, распавёў сам Назарбаеў, каментуючы перамовы з амерыканскім прэзідэнтам.

«Мы гаварылі пра тое, што Менск-1 застопарыўся, у тупіку, патрэбны Менск-2. Ён кажа: «Давай у іншым месцы». Я кажу: «Давайце», - распавёў Назарбаеў на прэс-канферэнцыі. «Менскія дамоўленасці зайшлі ў тупік, я думаю, - працягнуў ён. - Цяпер міратворцаў трэба ўводзіць на Данбас і Луганск, каб яны вызначылі мяжу. Трэба збліжаць іх пазіцыі неяк, падыходзіць да ўзаемаразумення».

«Такім чынам, ідэя была ўкінутая Трампам, але Назарбаеву яна спадабалася. Чаму спадабалася зразумела. Елбасы не супраць набраць дадатковую палітычную вагу, прадэманстраваўшы суседзям, што сфера яго ўплыву не абмежаваная адной толькі Цэнтральнай Азіяй. Не зусім зразумела, праўда, пра якую мяжу ён згадаў. І тут магчымыя цікавыя навацыі - да прыкладу, прапанова пачаць з ўводу міратворцаў на мяжы паміж «ЛНР» і «ДНР», - піша аглядальнік украінскага выдання «Деловая столица» Сяргей Ільчанка.

«Такім чынам, што дасць перанос перамоў па Данбасу ў Астану? З Назарбаевым зразумела: выдатны піяр і лаўры міратворца. А ЗША нагадаюць Лукашэнку, што на ім свет клінам не сышоўся, і што чалавек з такім кепскім мінулым павінен добра пастарацца, каб на свет не з'явіўся даклад аб яго замежных рахунках, як гэта вось-вось здарыцца з сябрамі Пуціна. І Аляксандр Рыгоравіч, які ў апошні час крыху расслабіўся і заганарыўся, відавочна занерваваўся. Сам ён, зразумелая справа, пакрыўджана прамаўчаў, але кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, каментуючы Трампа, заявіў, што «поспех перамоў аб Данбасе не залежыць ад месца іх правядзення, і яны могуць быць перанесеныя ў любы пункт свету», - піша аўтар.

«Што тычыцца Украіны, то яна атрымае новую рэгіянальную трыбуну, з якой яе прадстаўнікі змогуць азнаёміць казахскія, і не толькі, СМІ з пунктам гледжання Кіева на данбаскую, а заадно і на крымскую сітуацыі. А таксама агучыць дэталі, не вельмі вядомыя ў рэгіёне, у сілу яго аддаленасці ад украінскіх падзей - напрыклад, высновы Міжнароднага крымінальнага суда.

Аддаленасць Астаны ад ЕЗ стварае дадатковыя магчымасці і па адсячэнні ад украінскай праблематыкі еўрапейскага лобі Масквы», - канстатуе аналітык.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках