19 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная газета апублікавала фельетон на Лукашэнку?

33
Афіцыйная газета апублікавала фельетон на Лукашэнку?

У канцы сатырычнага аповеду кіраўнік бяжыць да свайго кума ў Зембландыю.

Пяты нумар газеты «Вячэрні Магілёў» за 17 студзеня атрымаўся вогненным - у ім апублікаваны фельетон пра краіну «ў самым цэнтры кантынента Еўраландыі» Шнапсрусіі. Падпісаны тэкст іменем Паліны Малінінай (паводле некаторых звестак так падпісваецца галоўная рэдактарка выдання Надзея Леўчанка), паведамляе mspring.online.

«Народны сказ пра краіну Шнапсрусію» - гэта фельетон, у якім ёсць «вікінгі», якія жывуць у «казармах кафляных у сталіцы іх белакаменнай». Для іх круглы год «парабкі вырошчваюць бульбу-фры і вараць шакаладныя пудынгі». Дакладна, у матэрыялах можна ўлавіць пэўную сувязь Шнапсрусіі з Беларуссю. Падабенства ўзмацняецца, калі ў фельетоне з'яўляецца «святлейшы і наймудрэйшы» кіраўнік Каралінг Справядлівы.

«Раз у год Каралінг для сваіх парабкаў праводзіць парады. Стройнымі радамі вікінгі з сякерамі на плячах маршыруюць пад гукі гімна краіны Шнапсрусіі. Гарцуе вершнікі на баявых сланах, нібы на трактарах, па плошчы Пераможцаў», - піша Малініна.

Далей мы даведаемся, што «ад такога выгляду сэрца батрака любоўю перапаўняецца да свайго правіцеля. А для тых недарослых, у каго сэрца любоўю такой палымянай не перапаўняецца і хто на плантацыях не шчыруе, а аддае перавагу дармаедам быць, Каралінг Справядлівы прыгатаваў нары дубовыя і розгі пудовыя».

Цікава, што ў канцы фельетона кіраўніка Шнапсрусіі чакае фіяска - яго падначаленыя падымаюць паўстанне, бо ён «замест завода броварнага паставіў завод хлебабулачны, замест цыстэрнаў спіртавых паставіў чаны мукамольныя».

Абураны люд знёс вікінгаў на шыпастых калясніцах і захапіў палац Уладароў, аднак «Каралінг паляцеў за бліскі свет да свайго кума Султана Бармалеевіча ў краіну Зембландыю ратавацца ад гневу народнага».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках