27 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўкі з Беларусі нападаюць на жыхароў Ровенскай вобласці Украіны

10
Ваўкі з Беларусі нападаюць на жыхароў Ровенскай вобласці Украіны

Супраць аднаго з драпежнікаў жыхары вёскі выйшлі з віламі.

Шалёны воўк напаў на жыхарку вёскі ў Ровенскай вобласці Украіны. У сваім жа двары пенсіянерка пацярпела ад драпежніка - ён учапіўся ёй у руку. Потым уварваўся яшчэ і да суседзяў. Людзі выйшлі супраць ваўка з віламі, паведамляе segodnya.ua.

Сямідзесяцігадовая Лідзія прыходзіць у сябе пасля перажытага. Драпежнік напаў на жанчыну ў двары: спачатку ўкусіў за правую руку, потым спрабаваў учапіцца ў горла.

«На мяне накінуўся зноў. Вядзерцам затулілася, каб тут не ўкусіў. Адмахнулася, ён за вядро зубамі, вырваў - паляцела да возера. Паваліў бабу другі раз, затулілася, дык другую руку пагрыз», - распавядае Лідзія Барашка.

Звер пабег у іншы двор. Перадушыў птушку і сабак, пакусаў каня. Віламі ваўка закалоў Сяргей Жушма.

«Я ад крамы бягу сюды, ён тут сабаку душыць. Віламі прыколаў проста тут, потым хлопцы са стрэльбы дабілі», - прызнаецца мужчына.

Тушу драпежніка перадалі ветэрынарам. Экспэртыза паказала, што воўк быў шалёным.

Папуляцыя ваўкоў у Ровенскай вобласці істотна ўзрасла. Леснікі кажуць, нямала жывёл мігравалі з Беларусі і Чарнобыльскай зоны. Але шалёных - няшмат.

Пацярпелую пенсіянерку да красавіка будуць прышчапляць ад шаленства. У вёсцы на 2 месяцы ўвялі каранцін. А двор, куды уварваўся воўк, апрацавалі спецсродкамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках