25 красавiка 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Левінаў распавёў пра сітуацыю ў Беларусі спецдакладчыку ААН

3
Павел Левінаў распавёў пра сітуацыю ў Беларусі спецдакладчыку ААН
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ

Праваабаронца накіраваў тэрміновае паведамленне спецдакладчыку ААН у сувязі з катаваннямі ў віцебскім СІЗА.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў накіраваў тэрміновае паведамленне спецдакладчыку ААН у пытаннях катаванняў у сувязі з заявамі, якія зрабіў падчас судовых пасяджэнняў актывіст Пётр Іваноў. Напрыклад, Іваноў паведаміў суду, што 7, 8 і 12 снежня ў СІЗА яго жорстка збівалі ў мэтах атрымання прызнальных паказанняў, піша vitebskspring.org.

Ад 11 кастрычніка 2017 г Пётр Іваноў утрымліваецца ў СІЗА №2 Віцебску. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт.366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Судовы працэс паводле крымінальнай справы праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска (суддзя Ігар Стэфаноўскі).

«Будзеш хадзіць на каленях і казаць: «Я люблю СІЗА-2»

Падчас пасяджэння, якое адбылося ў чацвер 18 студзеня Іваноў заявіў, што яго тройчы жорстка збівалі 7, 8 і 12 снежня, спрабуючы выбіць прызнальныя паказанні.

Акрамя таго, як сцвярджае абвінавачваны, з яго сістэматычна здзекаваліся псіхалагічна. Супрацоўнікі СІЗА пагражалі згвалтаваннем з выкарыстаннем міліцэйскай палкі, запалохвалі таксама, што прымусяць «поўзаць на каленях і казаць: «Я люблю СІЗА-2».

Цягам месяца не было медэкспэртызы

Паводле слоў Пятра Іванова, ім была накіраваная скарга аб супрацьпраўных дзеяннях супрацоўнікаў следчага ізалятара. На гэтай падставе была прызначаная праверка, якую праводзіла следчы СК Шышкова. Але праверку прыпынілі - праз адсутнасць матэрыялаў медыцынскай экспэртызы.

Пра тое, што ў рамках праверкі была прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, вынікае з адказу пракурора Віцебска Юрыя Раманоўскага, агучанага падчас пасяджэння. Згодна з дакументам, яе прызначылі 18 снежня 2017 года. Але і праз месяц вынікі экспэртызы адсутнічаюць.

«Яны наўмысна цягнуць час, каб у мяне канчаткова сышлі ўсе сінякі і пухліны», - заявіў у судзе абвінавачваны.

Падчас судовага паседжання 18 студзеня Іваноў зняў абутак і паказаў суду апухлыя і набраклыя ногі (фота- і відэаздымка былі забароненыя).

Нарэшце, 19 студзеня Іванова агледзеў медыцынскі экспэрт у зале судовых пасяджэнняў. Вынікі гэтай экспэртызы пакуль невядомыя.

Даюць супрацьлеглыя паказанні

18 і 19 студзеня суд апытаў пацярпелую, абвінавачанага і пачаў апытваць сведак інцыдэнту, які адбыўся 6 красавіка 2017 года.

Пацярпелая - судовы выканаўца суда Кастрычніцкага раёна Кацярына Прыгажаева - і абвінавачаны даюць розныя паказанні. Так, Прыгажаева сцвярджае, што падчас інцыдэнту была апранутая ў форменную вопратку і адразу паказала Іванову пасведчанне судовага выканаўцы. Іваноў запэўнівае, што пацярпелая была ў цывільным, ніякага пасведчання не паказвала і назвала сябе толькі тады, калі ўжо знаходзілася ў ягоным доме.

На пасяджэнні 19 студзеня таксама агледзелі тэкставую расшыфроўку аўдыёфайлаў тэлефоннай размовы пацярпелай з супрацоўнікамі міліцыі, якіх яна выклікала падчас інцыдэнту.

Паводле тэксту, пацярпелая выкрыквала ў адрас гаспадара дома слова «стварэнне». У судзе патлумачыла, што была ў стрэсавым стане.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках