26 красавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі з Берасця стварылі дадатак з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці

3
Школьнікі з Берасця стварылі дадатак з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці

Распрацоўку ўжо заўважылі і гатовыя купіць прыватныя кампаніі.

Навучэнцы адной з гімназій Берасця распрацавалі дадатак, здольны ствараць так званую дапоўненую рэальнасць для ўсяго, што трапляе ў аб'ектыў камеры тэлефона. Маладыя распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што іх ідэя можа спатрэбіцца ў многіх сферах. Распрацоўку ўжо заўважылі і гатовыя купіць прыватныя кампаніі, паведамляе АНТ.

ОНТ.

Для вывучэння літаратуры, адзначае 10-класнік Раман Дземідовіч, уласны дадатак вельмі дарэчы, бо на гуманітарныя прадметы часу катастрафічна не стае. Вольныя гадзіны гімназіст праводзіць у кабінеце інфарматыкі. Гэта ягоны ўлюбёны прадмет. Праўда, школьную праграму Раман асвоіў яшчэ ў малодшых класах. Цяпер ён разбіраецца з больш складанымі алгарытмамі, якія могуць прыносіць практычную карысць. Яны сталі асновай праекта Ugmi (так называецца распрацоўка хлопцаў). Праграма, якая дапамагае пашырыць межы бачнага, грунтуецца на спецыяльных пазнаках.

«Наносіць пазнакі можна на краі плакатаў ці афіш. Праходзячы міма кінатэатра, вы можаце навесці свой тэлефон на афішу новага фільма і ўбачыць усю інфармацыю. Гэтыя ідэі, вядома, могуць быць цікавыя для саміх карыстальнікаў і для тых людзей, хто прадстаўляе свае ідэі», - кажа Уладзіслаў Алежка, вучань гімназіі №1 Берасця.

Падобна да QR-кода, але не зусім так. У новай праграме, са слоў школьнікаў, больш інфармацыі (пазнака дае не спасылку на сайт, а ўжо гатовую аналітычную інфармацыю). Цяпер распрацоўшчыкі стараюцца пашырыць магчымасці свайго дадтку, каб яго можна было ўжываць у розных галінах: рэкламе, музеях, вучобе і сферы паслуг.

«Таксама хочацца зрабіць больш зразумелым інтуітыўны інтэрфэйс, каб карыстальнік з мінімальным узроўнем ведаў мог карыстацца нашым дадаткам, атрымліваць інфармацыю, якую ён хоча ведаць пра прадукт. Чытаць, напрыклад, у меню склад, водгукі пра страву, фатаграфіі, відэа падрыхтоўкі», - распавядае Дзмітрый Кулажанка, вучань гімназіі №1.

Праца заняла пяць месяцаў. Дадатак, аналага якому ў свеце пакуль няма, маладыя праграмісты стваралі ў вольны ад урокаў час. Падключылася і каманда. Тут у кожнага свае функцыі, задача педагога - разглядзець моцныя бакі кожнага вучня.

«Гэта хлопцы, якія здольныя працаваць. Працавітасць зашкальвае. Яны могуць не спаць, могуць не есці, таму што робяць свой праект. Гэта іхны твор. Яны гэта любяць», - адзначыла Ірына Гарбацэвіч, настаўніца інфарматыкі гімназіі берасцейскай гімназіі.

Распрацаваць Ugmi-пазнакі для персанальнага сайта - з такой прапановай да хлопцаў ужо звярнулася мясцовая кампанія. А пакуль маладыя праграмісты займаюцца турыстычным дадаткам для горада. Кажуць, для Берасця, які чакае прыток гасцей, цяпер гэта важней за ўсё. У першую чаргу ажывяць галоўныя славутасці. Алея «літаратурных» ліхтароў на вуліцы Гогаля, размешчаная недалёка ад гімназіі, першая ў спісе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках