26 красавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя прапанавала склікаць экстраннае пасяджэнне РБ ААН аб Сірыі

1
Францыя прапанавала склікаць экстраннае пасяджэнне РБ ААН аб Сірыі

Вайсковая аперацыя Турцыі ў сірыйскім рэгіёне Афрын пад назвай «Аліўкавая галінка» пачалася 20 студзеня.

Францыя папрасіла склікаць экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі ААН аб сітуацыі ў Сірыі пасля пачатку турэцкай вайсковай аперацыі ў сірыйскім Афрыне, дзе напярэдадні Анкара нанесла больш за сотню авіяўдараў. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян, піша РБК.

«Гута, Ідліб, Афрын - Францыя просіць склікаць экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі ААН. Сёння раніцай я правёў перамовы з маім турэцкім калегам», - напісаў французскі міністр. Кіраўнік замежнапалітычнай установы таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню і забеспячэння доступу гуманітарнай дапамогі ў Сірыі.

Вайсковая аперацыя Турцыі ў сірыйскім рэгіёне Афрын пад назвай «Аліўкавая галінка» пачалася 20 студзеня. Пра яе пачатак тады абвясціў турэцкі лідар Рэджэп Эрдаган, раскрытыкаваўшы падчас свайго выступу ЗША за тое, што яны падтрымліваюць сірыйскіх курдаў. У гэты ж дзень Вайскова-паветраныя сілы Турцыі нанеслі па Афрыну больш за сто авіяўдараў.

21 студзеня газета Milliyet распавяла аб уваходзе турэцкіх танкаў у рэгіён. У сваю чаргу курдская міліцыя зняпраўдзіла наступ наземных сіл Анкары. У Дамаску турэцкую аперацыю асудзілі, назваўшы яе «актам агрэсіі» і замахам на суверэнітэт краіны. Самалёты турэцкай авіяцыі армія Башара Асада паабяцала збіваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках