18 красавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute прэзентавалі новы эксперыментальны сінгл «Усе песні спетыя»

Akute прэзентавалі новы эксперыментальны сінгл «Усе песні спетыя»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Магілёўскія рокеры былі запісаныя без адзінага жывога інструмента.

Магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой новы сінгл. Электронная кампазіцыя "Усе песні спетыя" ўпершыню ў гісторыі калектыву была запісаная без адзінага жывога інструмента, паведамляе "Еўрарадыё".

"Мы даўно слухаем у тым ліку і такую, электронную музыку. Проста цяпер з'явіліся невялікія навыкі для яе напісання. Мы даўно гэтага хацелі, - распавядае вакаліст гурта Стас Мытнік.

- Нядаўна мне падарылі сінтэзатар, і я трохі ўцягнуўся ў напісанне такой музыкі. Так і з'явіўся новы сінгл, запісаны літаральна за некалькі хвілін".

Са слоў музыкаў, у новым альбоме, які плануецца выпусціць сёлета, будуць спалучацца і звыклыя для Akute, і чыста электронныя кампазіцыі.

"У альбоме электроніка ў тым ці іншым выглядзе будзе прысутнічаць ва ўсіх трэках. Спачатку мы ўвогуле думалі зрабіць увесь альбом сінтэтычным, але наважылі пакінуць і жывыя інструменты. Таму, натуральна, будуць і гітары, і бубны, але таксама і чыста электронныя кампазіцыі".

Увесну Akute адпраўляюцца ў тур па Беларусі, які стартуе 8 сакавіка ў Менску і скончыцца 25 сакавіка ў Магілёве. Таксама канцэрты адбудуцца ў Віцебску, Берасці і Гомелі, пасля чаго гурт наведае Маскву і Санкт-Пецярбург.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках