2 верасня 2026, Серада, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэджанне Зяленскага імгненна абваліла акцыі расійскага «Аэрафлота»

3
Папярэджанне Зяленскага імгненна абваліла акцыі расійскага «Аэрафлота»

Каціроўкі ўпалі да мінімуму за апошні час.

Акцыі расійскага «Аэрафлота» ўпалі больш чым на 5% пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў папярэджанне для авіякампаній, якія лятаюць у расійскім небе.

Пра гэта паведамляе Meduza.

Паводле даных Маскоўскай біржы, каля 20:40 па маскоўскім часе каціроўкі «Аэрафлота» ўпалі на 5,11%, дасягнуўшы мінімуму ў 30,36 рубля за акцыю.

Заява Зяленскага, якая прывяла да падзення акцый «Аэрафлота», прагучала ў той жа вечар. Прэзідэнт заявіў, што Украіна пачынае закрываць неба над Расіяй - паводле яго слоў, расійская паветраная прастора становіцца небяспечнай для грамадзянскай авіяцыі з-за масавай прысутнасці дронаў, і Кіеў папярэджвае міжнародныя авіякампаніі і страхоўшчыкаў пра неабходнасць улічваць гэтыя рызыкі.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна не пагражае грамадзянскай авіяцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках