Захарава ўчыніла істэрыку з-за закрыцця «Рускага дома» ў Берліне
9- 2.09.2026, 7:45
- 4,472
Прычынай стала атака дрона з выбухоўкай у нямецкім аэрапорце.
Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што Германія атрымае «годны адказ» за рашэнне закрыць «Рускі дом» у Берліне і генеральнае консульства РФ у Боне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.
Міністр замежных спраў Германіі Іаган Вадэфуль абвясціў гэтыя меры як адказ на гібрыдную атаку Расіі — падставай стала гісторыя з дронам, начыненым выбухоўкай, які мінулага месяца выявілі паблізу ўкраінскага грузавога самалёта ў аэрапорце «Лейпцыг/Гале».
Акрамя закрыцця консульства і «Рускага дома», нямецкі бок таксама абвясціў пашырэнне санкцыйных спісаў ЕС новымі асобамі.
Што заявіла Захарава
«І «Рускі дом», і наша генеральнае консульства ў Боне даўно не давалі спакою кіраўнічай вярхушцы. Цяпер прыдумалі падставу. Ну што ж — атрымаюць годны адказ», — заявіла спікер МЗС Расіі.
Паводле яе слоў, Берлін чарговы раз пайшоў на абвастрэнне двухбаковых адносінаў «пад абсалютна надуманай і выдуманай падставай», а ніякіх пераканаўчых доказаў датычнасці Расіі не было прыведзена.
Захарава таксама абвінаваціла саму Германію ў «распальванні ўкраінскага канфлікту» і «удзеле ў тэрактах супраць мірных жыхароў», дадаўшы, што Масква адкажа на ўсе «антырасійскія рашэнні».
Нагадаем, уначы на 5 жніўня у аэрапарце Лейпцыга выявілі дрон з выбухоўкай каля ўкраінскага грузавога самалёта Ан-124, з-за чаго аэрапорт часова прыпыняў працу.